Мяне чаруе мара...
Яна агеньчыкам гарыць.
Вялася з татаю рамова,
Ён успаміны змог дарыць.
Яго аповяд не канчаўся,
Пытанняў шмат я задала.
Часамі нібы выключаўся,
Дарога ў вайну вяла.
Як баранілі край адзіны,
Выконвалі душы наказ.
Выкошвалі хваробы, зімы,
Апавяданне – не паказ.
Я слухала яго з увагай,
Таму, што ведала цану.
Да суайчыннікаў – з павагай,
Ў мінулае зноў зазірну.
Удзячна, пэўна, вечна буду,
Размоваю зачараваў.
Паток тых фактаў не забуду,
Аповяд шчодра дараваў.
Зачаравала мара-мова,
Яна агеньчыкам гарыць.
Мая ўдзячнасць – вось аснова,
Магу гадзіну гаварыць.
Свидетельство о публикации №226080100503