Якая скруха...

Якая скруха – дождж лютуе,
Каторы час, каторы дзень.
Напэўна, сонейка бастуе,
На градкі лёг упарты цень.

Нібыта восень ды не лета…
Шалее вецер, дождж ідзе.
Якую ж ён тут мае мэту?
Спакою мне няма нідзе.

Парывам грозным налятае,
Ажно аконца задрыжыць.
Будовы жахам надзяляе,
Сам вырашае: жыць – не жыць…

Яго палохаюцца птушкі:
Буслу не хочацца ляцець…
Пасыпаліся долу грушкі,
Яны не змогуць ацалець.

Якая скруха – дождж штоднёвы…
Гудзе нябесная струна.
Нібыта ёй няма высновы,
Бо беспрытульная яна.


Рецензии