Мара мая незгасальная
Куток, парог ды ветразь над вадою.
Мая да болю ў сэрцы старана,
Была тут моцнаю ды маладою.
Як рэчаіснасцю я даражу,
Затоеная мара стане праўдай.
Аб ёй я самым родным раскажу,
Каб спраўдзілася, стала звыш дакладнай.
Вялікасная мара дорыць мір!
Ты залатую мрою не загубіш!
Бо гэта думка – вечны мой кумір,
Прываблівую мару, свет, палюбіш.
Свяшчэнная – агучаная мной,
Натхняльная, салодкая, жывая,
Блакітная, лагодная. Зямной,
Ружовай мары вынік спажываю.
Свидетельство о публикации №226080301469