Смутак

Мяне часамі смутак абгарне…
Не разумею: ён адкуль прыходзіць?
Днём ясным, сонечным ён прыйдзе да мяне,
Прыліпне, нібы ліст, ды карагодзіць.

Надоўга прыкаваны смутак той,
Разгублена гляджу тады навокал…
Знаходзіць добры ён сабе пастой,
На свет гляджу слязой залітым вокам.

Мяне часамі смутак-патайнік
Знаходзіць сам – не ведаю прычыны.
Але ж у сэрца раптам жах пранік,
Прычэплівы той смутак, як прычынны.

Ганю яго імгненна ад сябе,
Малітваслоў – мне лепшы дапаможнік.
Сыходзіць смутак-жудасць – не дзяўбе,
Малітваслоў – вядомы пераможнік.


Рецензии