Пялёсткi кветак
Ад іх сыходзяць пах ды жар.
Нібыта падыходзіць восень,
На сэрцы смутак ды цяжар.
Пялёсткаў пах мяне чаруе,
Здаецца, што яны крычаць.
Так, лета шчодра ахвяруе,
Не могуць кветачкі маўчаць.
Пялёсткі белым снегападам
На чорную зямлю ляглі…
Зірну на іх я са спагадай,
Удала дзейнічаць змаглі.
Пялёсткі нібыта сняжынкі,
Не расстаецца з імі сад.
Яны ляглі ўздоўж сцяжынкі,
Прыгожыя, як на парад.
Пялёсткі кветак вецер зносіць…
Дзе лета мэта, цёплы дар?
Нібыта падыходзіць восень,
На сэрцы смутак ды цяжар.
Свидетельство о публикации №226080600881