Мой Парнас

Заўсёды ў сэрцы любая старонка,
Душа імкнецца ў незабыўны час,
І рэхам у ёй гучыць дзяцінства звонка,
У кожнага ў жыцці ёсць свой Парнас.

Адны яго за межамі шукаюць,
А нехта мару здзейсніў тут сваю,
А некаторыя ў поцемках блукаюць,
Я ля падножжа той гары стаю.

Бо для мяне Парнас - мая Радзіма,
Мая зямля, мой родны сэрцу кут,
Стагоддзі паўстаюць перад вачыма,
І карані маіх нашчадкаў тут...

Радзіма - пачуцця майго ўзнёсласць,
Жыцця майго імклівага выток,
Тут бачу я вякоў жывую постаць
І васількоў з рамонкамі вянок...

Парнас у сваёй душы я адчуваю,
Бо з ім кладуся спаць і з ім устаю,
Няма ў свеце больш другога краю,
Што так аддана сэрцам я люблю...


Рецензии