Пэрсэiды

Пэрсэіды  альбо Слёзы святога Лаўрэнція



Так здарылася.

Ён прыйшоў з войска у канцы травеню.  Гойсаў па сябрах. Лета.  Быў у Гародне, Ваўкавыску. Нават у Мурманск завітаў.
Але сустрэў яе,  Вольгу, на Тураўшчыне,  у леспрамгасе , на танцах, у клубе.

Яму було дваццаць тры,  ёй васемнаццаць.  Год 1985.

Яны назіралі зоркі, якія коўзаліся долу, як усе жыццё палешукоў. Яна казала, што з дзяцінства чакала яго. Заўсёды будзе з ім...

Ошар, хрышчоны як Лаўрэнці,  яе бацька,  брыгадзір трактарнай брыгады,  камуніст.   Закалоў  маладых людзей на вушках,  вілкамі, раніцай а чацьвёртай. 

Зоркі падалі.


Рецензии