Бяз пiва, чэлес стаiць крыва!
Бяз піва, чэлес стаіць крыва!
----------------------
Казка пра тое, як князь Гедэмін немцаў перахітрыў, піваварню заснаваў і што з гэтага выйшла.
Жыў-быў князь Гедэмін.
Не той, што сталіцу будаваў, а той, што статую ў Лідзе мае. Бронзавы, барадаты, з мячом і журбою ў вачах.
Нібыта чуе ён, як гаворыць яму вецер:
- Бяз піва, чалавек стаіць крыва. А з півам проста стаіць. Ды так і трэба.
Было ў яго ўсё, муры, жаўнеры, скарбніца, нават пацукі ў склепе, якія шапталіся навуковымі фразамі.
А піва не было.
Пілі квас, мёд, брагу з грыбоў.
Ад той брагі ў жаўнераў пачыналіся галюцынацыі. Бачылі яны залатую браму, якая ўцякала ў неба, а потым прачыналіся і патрабавалі князя зрынуць.
Адным словам ёсць непарадак.
А за рэчкай, якую нават мапы баяліся маляваць, жылі немцы.
Тыя самыя, што навучылі ўсю Эўропу піць піва.
Хітрыя, маўклівыя, з ксёнжскамі і рэцэптамі.
Не лыцары. Не крыжаносцы.
Проста людцы, якія ведалі галоўную таямніцу, як зрабіць з вады, ячменю і хмелю такі напой, ад якога князі мірацца, а дзеўкі становяцца самымі прыгожымі.
Аднойчы ноччу Гедзімін скінуў даспехі, накінуў старога кажушка і пайшоў за рэчку.
На спатканне з немцам Маціясам.
Доўга яны размаўлялі. Паўночнічалі. На зоркі паглядалі.
А потым Маціяс выйняў з-пад падлогі кубак хмельнага, падаў князю дый кажа,
- Вось, Гедыміне, тая самая крыніца. Варыце, як хочаце. Але помніце: кожны глыток - гэта і радасць, і праўда.
Вярнуўся Гедэмін у замак з тым кубкам і тымі словамі.
А назаўтра загадаў усім дваранствам піць на здароўе, рамантаваць хлявы і жаніцца.
Так і пайшло піваварства ў Лідзе.
Але таямніцу тую, што перадаў Маціяс, ніхто паўтарыць не мог.
Варыць варылі.
Піць пілі.
Атрымлівалася нешта сярэдняе паміж квасам і пакаяннем.
І тады, кажуць, прыйшоў да князя стары чалавек.
Згорблены.
Барадаты-кашлаты.
І з хлапцом, у якога адно вока ззяла сінім полымем.
Стары паглядзеў на князя і сказаў:
- У тваім піве, князь, няма галоўнага.
- Чаго?
- Кроплі крыві старога цмока, які жыве ў Лідскім возеры.
- Дзе ж я яе вазьму?
Стары ўсміхнуўся.
- А ты яго выкліч на спатканне.
- І што сказаць?
- Скажы: выйдзі, чэлес стаіць крыва. Але табе без піва будзе яшчэ крывей.
Гедэмін падумаў.
Падумаў яшчэ.
І загадаў:
- Выклікаць.
Выйшаў цмок з возера.
Вялізны. Зялёны. З трыма галовамі.
Паветра вакол яго загарэлася.
Жаўнераў у замку перахрысцілася палова.
Другая палова ўцякла.
А цмок паглядзеў на князя і спытаў:
- Піва ёсць?
Гэдымін ажно засмяяўся.
- Будзе.
- Тады размаўляйма.
І яны дамовіліся.
Цмок капае кроплю сваёй крыві ў кожны бровары кацёл.
Князь загадвае людзям не хадзіць да возера з віламі.
Бо цмокаў у наш час дэфіцыт.
Так усё і пачалося.
Піва лілося ракой.
Горад квітнеў.
Цмок гадаваўся на пенках.
Нават немцы прыходзілі вучыцца, як варыць па-лідску.
А калі адзін немец паспрабаваў скрасьці рэцэпта, цмок проста чхнуў яму ў капялюш.
Немец пасля гэтага тры дні размаўляў толькі па-беларуску.
Кажуць, менавіта дзякуючы таму піву Ліда стала такой сілай, што ў XIX стагоддзі нават кантрабандысты з-за Польшчы звярталіся да дробных гандляроў:
- Мужыкі, скажыце шчыра. Што вы туды л'яце?
А тыя адказвалі:
- Вада.
- А чаму такая добрая?
- Вада ў нас добрая.
У XX стагоддзі пра цмока даведалася савецкая ўлада.
І вырашыла яго нацыяналізаваць.
Прыйшлі трое ў скураных паліто.
Адзін з папкай.
Другі з пячаткай.
Трэці проста быў галоўным.
- Грамадзянін Цмок, - сказаў чалавек з папкай. - Ад сёння вы дзяржаўная ўласнасць.
Цмок паглядзеў на яго.
Потым на папку.
Потым на пячатку.
І з'еў пячатку.
- Гэта сабе пакіньце, - сказаў ён.
А потым уцёк у Нёман.
Перад сыходам азірнуўся і сказаў:
- Калі будзеце варыць без мяне, піва ўсё роўна будзе чыстым і свежым. Бо маё сэрца засталося ў вас. У зямлі. У вадзе. У крыніцах, якія цякуць, каб зноў вяртацца ў піва.
І з таго часу лідскае піва стала вядомае далёка за межамі Ліды.
А людзі, якія яго п'юць, кажуць, што пасля трэцяй кружкі пачынаюць бачыць тое, чаго не бачаць іншыя.
Чырвоную браму, што ўцякае ў неба.
Мудрых пацукоў, якія шэпчуць пра сусветную раўнавагу.
Цмока ў Нёмане.
І самога князя Гэдыміна, які блукае каля замка і ўсміхаецца, ківаючы ў бок піўзавода.
А калі пашанцуе, можна ўбачыць і Маціяса.
Ён сядзіць на беразе рэчкі. Каля бровару.
П'е піва.
І чакае чарговага князя.
А сёння, калі вы сядзеце з кружкай «Лідскага» ў цяні старога замка, прыслухайцеся.
Можа, вецер пранясе над вамі:
Бяз піва, чэлес стаіць крыва.
З півам - проста стаіць.
І не трэба ваяваць.
Дзякуй, мае дарагія.
Піце, пакуль вараць.
Ёхан Леверда, нейдзе ў Лідзе.
Жнівень 2026
Свидетельство о публикации №226081500073