Родная мова

Звініць яна і ў жаўруковым спеве,
І ў ціхім шэпце спелага аўса.
Яна – як сок у векавечным дрэве,
Як ранішняя, чыстая раса.

Народ мой праз стагоддзі і пажары
Нясе яе, як крэмень на алтар,
У ёй – усе нашы мары і ахвяры,
І кожны гук – як неацэнны дар.

Не дай нам, Божа, страціць тое слова,
Што маці нам шаптала ля калыскі.
Бо ў ім адным – жыцця першааснова,
Да волі шлях, і даўні, і не блізкі.

Пакуль гучыць яна над роднай нівай,
Пакуль жыве ў малітвах і ў снах, –
Нас не зламаць ні бурамi, ні сілай,
Бо мова наша ў нашых каранях.


Рецензии
Не дай нам ,Боже, потерять белорусскую мову! очень напевно звучит стихотворение на белорусском языке!

Соловьева   25.08.2026 19:24     Заявить о нарушении