Прызнанне

   І к трапляе ў кроў салодкая атрута, што вышэй любога градуса, паўстае вульгарны вобраз твой перада мной: падступныя шкляныя вочы смяюцца мне ў твар, робяць мяне бруднай — табе пад стаць. Ты не заслугоўваеш і позірку майго, адзін твой погляд абражае маю прыроду. Але працягваеш прыходзіць у снах, каб балюча сціскаць лапамі жывёльнымі.
Пад водбліскі бязлітаснай навальніцы разбураецца адвечная вежа, але працягваю на ёй стаяць.
  Буду цябе па кроплі з сябе бязлітасна вытраўліваць. Кроплі крыві, не слёз.
Бо ты усяго толькі прывід таго, што не было і не будзе болей ніколі.          
  І няхай буду зрэдку, выключна пад чарку, цябе ліхам ўспамінаць, клянуся, не атрымаеш больш ад мяне п'янага прызнання.


Рецензии