Мая Радзима Беларусь-красуля

Мая Радзіма — Беларусь-красуля

Мая Радзіма — Беларусь-красуля,
Тут мой народ, жыве мой род трудом.
Нас ворагі ламалі — не сагнулі,
Але ў асадзе шмат гадоў жывём.
Замежнікі спрадвек былі ў спакусе
Зняволіць нас, каштоўнасці адняць...
І зараз, па мяжы ўсёй Беларусі,
Стаіць і пагражае (х)еўрараць.

Каб знішчыць беларусаў — ладзяць пушкі.
Але ў навінах хлусіць іх кангрэс,
Што крыламі не пляскаюць і птушкі! —
Каб не ўводзіць вытанчаных ў стрэс.
Мы не сляпыя, бачым іх галоту,
Вядома нам пра іх «шыкоўны» густ...
Ачысціце навоз, спадарства, з ботаў!
Ад вошай і клапоў шукайце дуст!

Мая краіна, з велькай Руссю разам,
Адолее ўсю навалач,  ўсё зло!
Наперакор няпраўдзе і абразам —
Набыткі не дадзім пусціць на злом!
Найвелькшая для сэрца асалода —
Радзіму мацаваць жыццём сваім,
Мой лёс такі ж, як лёс майго народа! -
Я ў горы і ў шчасці побач з ім!


Рецензии