Думка, як маланка

Думка, як маланка,
Думка-летуценне.
Надыходзіць ранак –
Добрае імгненне.

Чараўніца-думка
Песняй азвалася.
Дзе падзеўся смутак?
Песня палілася.

Думка, ты як мара,
Думка-ўспаміна.
Не пужае хмара,
Напісаць павінна.

Думкі – мае кветкі,
Наляцяць, як пчолы.
Думкі – мілы дзеткі,
Мары, што парчовы.

Чараўніца-думка,
Думка- маладуха…
Зорачка- прыдумка,
Вечна – весялуха.

Думка – свет маланкі,
На адно імгненне.
Зацягну фіранкі –
Правіць летуценне… 


Рецензии