Восень на парозе
Бо на парозе восень.
Падворак дожджыкам абліт,
На дзень пагод аж восем.
То сонейка прамень гарыць,
То хмары ёсць на небе.
Асенні дзень даводзіць спрыт,
Як павучок на глебе.
Сыходзіць жнівень – лета прыз,
А восень на парозе.
Пагода – кожны дзень – капрыз,
Бо холад у дарозе.
Пакінулі буслы гняздо –
Павырасталі «дзеці».
Гучыць прыкмета – нота «до»,
Бо жнівень – пан на свеце.
Сыходзіць жнівень – вынік ёсць,
Ён даў краіне хлеба.
Пачэсны, шчодры, мілы госць…
Адпачывае глеба…
Свидетельство о публикации №226082500556