Адыходзiць лета
Парнае, пякучае…
Кветачка схілілась гнутка,
Як вярба плакучая.
Лета, ты было з дажджамі,
З громам, з навальніцамі.
Кроплі поле абуджалі,
Хмаркі з бакавіцамі.
Адыходзіць лета гэта…
Ой, было няспраўнае.
Ураджай – сялянам мэта,
Рамяство сапраўднае.
Лета, ад тваёй пяшчоты
Справа адбываецца.
Ураджай даруеш шчодры,
Мара ўсіх збываецца.
Адыходзіць лета раптам,
Вынікі падводзяцца…
Лета многім – добрым жартам,
Птушкі карагодзяцца…
Свидетельство о публикации №226082600589