Мои предки Костеневичи, 2026. Бел. язык

МАЕ ПРОДКІ КАСЦЯНЕВІЧЫ, 2026

АСНОЎНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Касцяневічы – беларускі род, прадстаўнікі якога на працягу XVIII – пачатку XX стагоддзяў жылі ў вёсках Усяжа, Рудня, Аношкі і іншых населенных пунктах Менскага павета Менскага ваяводства, а затым Мінскага павета Мінскай губерні (цяпер – Смалявіцкі раён, Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь). Прозвішча паходзіць ад формы імя Канстанцін – Касцень або Касцян. Яно шырока распаўсюджана ў Беларусі, чаму сведчаннем – вёска Касцяневічы (цяпер – Вілейскі раён, Мінская вобласць, РБ), першая пісьмовая згадка аб якой датуецца 1472 годам.

Сяло Усяжа, дзе ў XVIII стагоддзі жылі Касцяневічы, уваходзіла ў склад царкоўнага маёнтка Прылепы, частка якога пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі, перайшла ва ўласнасць дзяржаўнага скарбу. У ХІХ стагоддзі сяло Усяжа пачало называцца Казённай Усяжай, а яго жыхары лічыцца казённымі (дзяржаўнымі) сялянамі. Касцяневічы ў 18-м стагоддзі – пераважна зямяне і вялікачыншавыя.

1. КАСЦЯНЕВІЧЫ

Касцяневічы ўпляліся ў мой радавод праз маю бабулю – Веру Фёдараўну Касцяневіч. Яе бацька, Фёдар Дзям'янавіч Касцяневіч, з'яўляўся ўдзельнікам Першай сусветнай вайны, а яе брат Фёдар у гады ВАВ быў партызанам.

Бацяноўскія і Касцяневічы, калі казаць пра маю галіну, браліся шлюбам тройчы.

Так, мой прадзед Фёдар Дзям'янавіч Касцяневіч быў жанаты на маёй прабабцы Антаніне Пятроўне Бацяноўскай, мой дзед Васіль Несцеравіч Бацяноўскі быў жанаты на Веры Фёдараўне Касцяневіч, а брат Веры Мікалай Касцяневіч быў жанаты на Леанідзе Іосіфаўна Бацяноўскай.

Былі выпадкі, калі Бацяноўскія браліся шлюбам з Касцяневічамі і ў 19-м стагоддзі. Але паколькі гэта былі занадта далёкія сваякі, тут мы іх не разглядаем.

У інвентарах маёнтка Прылепы пра Касцяневічаў сустракаецца наступная інфармацыя: у 1744-м і 1747-м гадах у вёсцы Усяж сярод зямян пражываў Васіль Касцяневіч. З інвентара 1747-48 гг. мы ведаем, што вёска Усяж перайменавана ва Усяжу Зямянскую і што ў ёй пражывалі зямяне, у тым ліку і Касцяневіч Васіль. Таксама ў вёсцы Калодзеж сустракаецца Янка Касцяневіч (статус не ўказаны).

У інвентары 1779-га года Усяжа Зямянская ўжо носіць назву Усяжа Вялікая; у ёй пражываюць Андрэй Касцяневіч з братам Стэфанам (Вялікі Чынш), а таксама Іван Касцяневіч (цяглы). У вёсцы Калодзезі Вялікія сустракаецца Самуйла (?) Касцяневіч і яго сыны Павел і Сымон (Вялікі Чынш).


2. ПРА КАСЦЯНЕВІЧАЎ – БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА

Бабуля: Касцяневіч Вера Фёдараўна. Нарадзілася ў вёсцы Усяжа 12 ліпеня 1934 года. Памерла 19 ліпеня 2016 года. Жонка Бацяноўскага Васіля Несцяровіча. Маці траіх дзяцей: Мікалая, Ліліі, Леаніда.

Прадзед: Касцяневіч Фёдар Дзям'янавіч (1887 – 1966; Усяжа – Прылепы).  Быў жанаты на Антаніне Пятроўне Бацяноўскай (1901 – 1990; Рудня – Прылепы).

Удзельнік Першай сусветнай вайны. Некалькі гадоў быў у германскім палоне (меркавана да 1922 года.), ведаў нямецкую мову. 

Яго сын, Касцяневіч Фёдар Фёдаравіч (1928 – 1988), быў партызанам у гады ВАВ. Меў два медалі "За адвагу", ордэн Вялікай Айчыннай вайны.

Прапрадзед: Касцяневіч Дзям'ян Восіпавіч. Гады жыцця невядомы.  Быў заможным селянінам. Гандляваў. Меў да рэвалюцыі вялікую гаспадарку (прыкладна 8 кароў). Служыў у царскім войску. Ведаў добра расейскую мову.



3. КАСЦЯНЕВІЧЫ. РАДАВОД


КАСЦЯНЕВІЧЫ  (1-я галіна)

1-е  пакаленне
1. Якуб (сярэдзіна XVIII стагоддзя). Жыў у вёсцы Усяжа.

2-е пакаленне
 Дзеці Якуба Касцяневіча:
2.1. Сямён (1780-1812). Жонка: Мар’яна (1781-?).
3.1. Парфён (1783-?). Рэкрут (з 1813).


3-е пакаленне
 Дзеці Сямёна Касцяневіча:
4.2. Аляксей (1796-1840).
5.2. Алесь (1800-?).      
6.2. Максім (1805-?). Жонка: Агата Іосіфава (1809-?).
7.2. Сцяпан (1810-?). Пераведзены з Усяжы ў Аношкі (1838).


4-е пакаленне
 Дзеці Аляксея Касцяневіча:
8.4. Пронка (1819-?).
9.4. Ганна (1824-?).
10.4. Тэкля (1828-?).
11.4. Мікалай (1832-?).

Дзеці Алеся Касцяневіча:
12.5. Іосіф (1820-?). Жонка: Ганна Іванава (1824-?). Іосіф хрысціў дзіця аднадворца Казіміра Луцэвіча з засценка Ліпкі (1869). 13.5. Піліп (1826-?). Рэкрут (з 1849).
14.5. Юзік (1832-?). Рэкрут (з 1855).
15.5. Міхаіл (1839-?).



Дзеці Максіма Касцяневіча:
16.6. Пётр (1829-?). Рэкрут (з 1852).
17.6. Франц (1833-?). Жонка: Людвіга Мікалаева (1833-?).
18.6. Мар’я (1841-?).

Дзеці Сцяпана Касцяневіча:
19.7. Пётр (1832-?).   


5-е пакаленне
 Дзеці Іосіфа Касцяневіча:
20.12. Елізавета (1844-?).
21.12. Павел (1845-?).
22.12. Васіль (1848-?).
23.12. Юстына (1849-?).
24.12. Кацярына (1852-?).
25.12. Настасся (1855-?).
26.12. Дзямьян (?).
27.12. Іпаліт (?).


Дзеці Юзіка Касцяневіча:
28.14. Мікалай (1850-?).
29.14. Піліп (1853-?).

Дзеці Франца Касцяневіча:
30.17. Міхаіл (1856-?).

6-е пакаленне
Дзеці Дзямьяна Касцяневіча:
31.26. Хведар (1887–1966). Удзельнік Першай сусветнай вайны. Жонка: Антаніна Пятроўна Бацяноўская (1901–1990).
32.26. Пётр (1896-?). Загінуў у гады ВАВ.
33.26. Іпаліт (16.03.1898-?). Загінуў у гады ВАВ.
34.26. Мікалай (1900-?) .


7-е пакаленне
Дзеці Хведара Касцяневіча:
35.31. Паланея (ад першага шлюба).
36.31. Алёна (ад першага шлюба).
37.31. Соф’я (1925).
38.31. Хведар (1928 –1988). Удзельнік ВАВ. Партызан. Узнагароды: два медалі “За адвагу”, ордэн Вялікай Айчыннай вайны.
39.31. Мікалай (1931). Жонка: Леаніда Іосіфаўна Бацяноўская (1930). Жыве ў Калодзішчах.
40.31. Вера (1934-2016). Муж: Васіль Несцеравіч Бацяноўскі (1931–1977).



Дзеці Іпаліта Касцяневіча:
41.33. Міхаіл (?).

8-е пакаленне
Дзеці Хведара Касцяневіча:
42.38. Зінаіда (?).
43.38. Валянцін (?).

Дзеці Мікалая Касцяневіча:
44.39. Міхаіл (1954–1968). Трагічна загінуў пад цягніком.
45.39. Аляксандр (1959).

Дзеці  Веры Касцяневіч і Васіля Бацяноўскага :
46.40  Мікалай Бацяноўскі (1953), шафёр.  Жонка: Алёна Ўсеваладаўна Грудзінская (1954), бібліятэкар. Жыве ў Мінску.
47.40. Лілія Бацяноўская (1958). Першы муж: Сцяпан Антонавіч Макрыцкі (1957).
48.40. Леанід Бацяноўскі (1962), інжынер. Першая жонка: Вольга Сцяпанаўна Дзядкова (1961), карэспандэнт. Жыве ў Мінску.

9-е пакаленне

 Дзеці Аляксандра Касцяневіча:
49.45. Уладзімір (1984).
50.45. Алёна (1986–2012).

Дзеці Мікалая Бацяноўскага і Алёны Грудзінскай:
 51.46. Зміцер Бацяноўскі (1976), інжынер. Жонка: Наталля, настаўніца. Жыве ў Мінску.
52.46. Андрэй Бацяноўскі (1981-2005), футбаліст, шафёр. Трагічна загінуў (патануў).

Дзеці Ліліі Бацяноўскай і Сцяпана Макрыцкага:
53.47. Аляксандр Макрыцкі (1979). Жонка: Святлана (1978), настаўніца. Жыве ў Мінску.
54.47. Кацярына Макрыцкая (1984). Муж: Віталь Сташэўскі.

Дзеці Леаніда Бацяноўскага і Вольгі Дзядковай:
55.48. Афанасій Бацяноўскі (1985), скрыпач, настаўнік, паэт. Жыве ў Мінску.


10-е пакаленне
Дзеці Зміцера і Наталлі Бацяноўскіх:
56.51. Ілля Бацяноўскі (2004).

Дзеці Аляксандра і Святланы Макрыцкіх:
 57.53. Даніла Макрыцкі (2001).
58.53. Паліна Макрыцкая (2001).

Дзеці Кацярыны і Віталя Сташэўскага:
59.54. Уладзіслаў Сташэўскі (2008).


КАСЦЯНЕВІЧЫ (2-я галіна)

1-е  пакаленне
 1. Сцяпан  (XVIII стагоддзе). Жыў у вёсцы Усяжа.

2-е пакаленне
Дзеці Сцяпана Касцяневіча:
 2.1. Павел (1774-1825). Жонка: Ксенія (1776-?).



3-е пакаленне
Дзеці Паўла Касцяневіча:
3.2. Сымон (1795-?). Рэкрут (з 1818).
4.2. Тарася (1806-?).
5.2. Кацярына (1808-?).
6.2. Янка (1813-1815).
7.2. Наста (1818-?).
8.2. Васіль (1820-?).



КАСЦЯНЕВІЧЫ (2-я галіна)

1-е пакаленне
1. Андрэй (XVIII стагоддзе).

2-е пакаленне
Дзеці Андрэя Касцяневіча:
2.1. Іван (1777-?). Жыў у Рудні.

3-е пакаленне
Дзеці Івана Касцяневіча:
3.2. Зміцер (1802-?). Жыў у Рудні.
4.2. Магдалена (1808-?).
5.2. Хведар (1812-1815). Жыў у Рудні.
6.2. Пётр (1813-?).
7.2. Марцыя (1813-?).
8.2. Таццяна (1820-?).
9.2. Клара (1823-?).
10.2. Петрунэля (1826-?).


4-е пакаленне
Дзеці Зміцера Касцяневіча:
11.3. Марута (1834-?).
12.3. Прузына (1839-?).
13.3. Міхаіл (1841-?).
14.3. Якаў (1843-?).
15.3. Марта (1845-?).
16.3. Ганна (1848-?).
17.3. Мікіта (1850-?).

Дзеці Пятра Касцяневіча:
18.6. Ганна (1846-?).



жнівень 2026, Менск


Рецензии