Бой суровы...

Бой суровы, бой заўзяты,
Бой не на жыццё, на смерць.
Бой упарты, бой зацяты,
Здолелі яго сцярпець.

Бой бязлітасны, смяротны,
Бой за родных, дарагіх…
Люты бой, беспаваротны,
У мясцінах тых глухіх.

Бой праўдзівы, бой крывавы,
Бой няроўны ды святы.
Вораг злева, вораг справа,
Пераможаш, браце, ты…

Бой маланкавы, славуты,
Бой за родную зямлю.
Злосны бой, часамі люты,
Усё ж нягоду я сцярплю.

Бой бясконцы, бой апошні…
Бацька гэтак мой пісаў.
Бой за залатыя пожні…
Ён Радзіму адстаяў.


Рецензии