Шлях да веры

Часам здаецца – сцяжынка
Знікне ў густым тумане.
І кожная часу хвілінка
Пытаннем цяжкім стане.

Дзе зноў знайсцi спадзяванне?
Дзе свеціць надзеі маяк?
У шчырым, глыбокім каханні,
Што дорыць нам добры знак.

Трэба ісці праз сумненні,
Вернасць у сэрцы нясці.
У кожным малым імгненні
Светлую праўду знайсці.

Будзе світанак ружовы,
Раніца прыйдзе да нас.
Свет апранецца ў абновы,
Лепшы настане час.


Рецензии
Пора уже Вам в классики белорусской литературы.
Или уже?

Изя Вайснегер   17.09.2026 19:54     Заявить о нарушении
У нас очень трудно опубликоваться.
Можно, но обычно, за свои деньги.
Так что до классиков очень далеко.

http://proza.ru/2024/12/10/1873

Яков Логвинович   17.09.2026 20:26   Заявить о нарушении