Ода дранiкам

 Ода дранікам

 Дзяру бульбачку, і ўся краіна
ў мяне ў вачох.
Таканец цячэ, як час жарсцей.
Патэльня шэпча, як Прыпяць у тумане.
Гэта не вячэра. Гэта геаграфія, мой сябра.

У Пінску са смятанай, густой, як рачная вада на зыхадзе сонца.
У Тураве са шкваркамі, цёплымі, як печ у старой хаце.
На Нарачы з грыбамі, што пахнуць хвояй і дажджом.
На Браславах з лісічкамі, залатымі, як азёрца пад сонцам.
У Полацку з чырвонай ікрой, дзёрзка, па-княжацку.
У Гародне з часныком, да забароны на пацалункі.
У Брэсце з цыбулей, да слёз, але з усмешкай.
У Магілёве з мачанкай, каб душа танцавала.
У Віцебску з грыбным соусам, цёмным, як ноч над Дзвіной.
У Мінску  на бягу, але ўсё роўна гарачыя.
У Бабруйску вялізныя, як далонь старога рэбэ.
У Мазыры вострыя, як вецер з Палесся.
У Лідзе  са шкваркамі, хрумсткімі, як першы лёд.
У Нясвіжы  на старадаўняй патэльні, з гісторыяй.
У Міры  пад мурамі замка, з грыбамі, што хаваліся ў парку.
У Белавежскай пушчы з лісічкамі, якія яшчэ памятаюць старадаўніх зубраў.

Мой смак гэтакі-
скарыначка да звану,
сярэдзіна да пары,
смятана да холаду,
шкваркі да хрусту,
грыбы да зямлі,
лісічкі да лесу,
чырвоная ікра да граху.

Першы ёсць проба.
Другі  жахлівы лёс.
Трэці пад чарку добрага самагону.
Чацвёрты ужо без уліку.
Пяты з заплюшчанымі вачыма.
Шосты заўседы з адкрытым сэрцам.

Спыніцца?
Ну ніяк.
Ні на Палессі, ні на Браславах, ні ў Мінску, ні ў Гародне.
Дранікі гэта не страва.

Там быў, еў,  піў.
Ледзь не пам'ёр.


Рецензии
Драники! Са смятанкай, шкварками з яешняй на скавародцы, квашеная капуста скайпу Ци з саленым агурком... Смачна!
Дзякуй за прыгожую оду!
З павагай, Людмила

Людмила Мищенко   19.10.2026 17:22   •   Заявить о нарушении
Извини, редактор вставил лишние слова(писала капуста или соленый огурец)

Людмила Мищенко   19.10.2026 17:25   Заявить о нарушении