Буслы, якiя не ляцяць у вырай

Я прайшоў увесь заасад. Такі цуд. Буйнічы.

Гускі. Вавёркі. Сьмешныя трусікі.
Злыя падлеткі, якія дражнілі самотнага ільва.
Добра быць дужым, калі ад іклаў цябе аддзяляюць краты таўшчынёй у палец.

Чорная котка ішла па тратуары, не заўважаючы нікога.

Далёка за сеткай пасвіліся зубры.

Неба было без дажджу. Так, нейкія хмаркі чапляліся за сівыя дубы.

Тры буслы, мурзатыя, пазіралі мне ў вочы.

І ты ўжо таксама нікуды не паляціш.


Рецензии