Схiляю галаву...

Схіляю галаву я нізка
Прад помнікамі – след вайны.
Там прозвішчы вялізным спіскам,
Як сведкі жахаў усіх яны.

Імёны звонкія, святыя,
Вы аддалі жыццё сваё.
Учынкі вашы залатыя,
Аб гэтым слова-гімн маё.

Вы ваявалі, ратавалі
Радзіму, родны, мілы край.
Не раз адзіны вы ўставалі
Сцяною, потым: «Памірай!»

Аб гэтым думаю дарэчы,
Сцяжынка слёз сагрэе твар.
Як памяць сэрца давіць плечы,
Ды трэба вытрымаць цяжар.

Схіляю галаву я нізка,
Не згасне Вечнасці агонь.
Гараць імёны доўгім спіскам,
Да іх працягнецца далонь.


Рецензии