Прыцягне...

Прыцягне роднае Палессе,
Лёт белых чапляў, жураўлі…
Каліны чырвань на ўзлессі,
Ды спусташоныя палі.

Прыцягне матухна-зямліца,
Бо без яе жыцця няма.
Сухая пад нагой ігліца –
Чакае хутка нас зіма.

Прыцягне бор, такі знаёмы,
Ліяны хмелю на камлях.
Багацце лесу – аксіёма,
Даходзіць бульба на вуглях.

Прыцягне месца на паляне,
З дзяцінства помніцца яно.
Зноў прыйдзе з ім замілаванне –
Прыроды шчырае звяно.

Прыцягне роднае Палессе,
Мая старонка, мілы край.
Радзіма, дзе лунае песня,
Адзіны мой на свеце рай.   


Рецензии