Мая Радзiма
Ты цягнеш да сябе заўсёды.
Увесну ручаі цякуць,
Спачатку ціхія пад лёдам.
На лесасеке – першацвет,
Ён радуе, вястун вясновы.
Нібыта сонечны прывет,
Чаруе водар, пах сасновы.
Заводзяць птушкі дружна хор,
Каго тут толькі не пачуеш?
Прыгожых гукаў ёсць падбор…
Здаецца: з імі заначуеш.
Як абуджаецца зямля…
Трыснёг раптоўна зелянее…
Заве сялян к сабе ралля,
Зямля вугельчыкам чарнее.
Мая радзіма, родны край,
Прыеду да цябе ў госці.
Палескі самавіты рай,
Маркотна без цябе да млосці…
Свидетельство о публикации №226111500596