Радочак непагасны
Ёсць праўда голая ў ім.
Гарыць агеньчыкам нязгасным,
Гучыць суровай праўды гімн.
Дапамагае Немезіда,
Яна мне сілу надае.
Адплатай-пакараннем – ідал,
Адтэрміноўкі не дае.
Пісаць аб горы мусяць людзі,
Яно прыйшло на наш парог.
Ніколі беды не забудзем,
Нібы давалі мы зарок.
Былыя годы напамінам,
Як родны гараваў народ.
Давер сапраўдным ёсць былінам,
Як катавалі мужны род.
Пішу радочак палымяны,
Такая доля ў мяне…
Радок, што праўдаю скаваны,
Яго народ мой не міне.
Свидетельство о публикации №226112400581
Николай Таратухин 24.11.2026 11:31 Заявить о нарушении