Скора будзем есьцi пампушкi
Свечка гарыць. У хаце цёпла. На двары людцы. Каля труны сябры Мішавы. З дзяцінства на Прыпяці разам.
- яблука ў гэтым году булі?
- булі, як чорт наваліў. Мая васямнаццаць слоікаў закатала.
Старыя дзядзькі змоўклі.
На ганку два пляменніка абмяркоўваюць пытанне як набыць новую лодку. Праз паўгады крыгаход.
Кашлаты сабака Мішаў бяжыць спераду працэсіі.
Мне даверылі несьці крыжа.
Нейдзе на Палессі. Лістапад.
Скрозь хмары свеціць сляпое сонца.
Свидетельство о публикации №226112400582