Вершыкам кароткiм...

Вершыкам кароткім
Праслаўляю свет.
Не пастаўлю кропкі,
Магіі – прывет!

Не пакіне дбанне –
Добра напісаць.
Ад душы заданне –
Словы запасаць.

Вершыкам прыгожым –
Словы ў радок.
Для жыцця верш гожы –
Вымавіць раток.

Чую нібы рокат –
Самалёт ляціць?
Дапаможа покат –
Працай адплаціць.

Вершыкам разумным
Смагу надаю.
Рысам лёгкадумным
Ходу не даю.

Каб лёгкачытэльным
Бавіўся народ.
Словы – гук распеўны,
Маюць пэўны род.

Вершыкам ад сэрца –
Гэта не міраж…
Слова птушкай б’ецца,
Выдае віраж.       


Рецензии