Ляцi, валавока! Lesha Artemov
Я чую, як недзе далёка Маленькая птушка пяе. Вітаю цябе, валавока, Вітаю напевы твае.
Агромністы свет над табою, Нябёсаў бясконцы абшар І поўная шчасця й спакою Адвечнай прыроды душа.
Даўно ў гарадах мітуслівых Я марыў пра тыя сады, Дзе грушы ды жоўтыя слівы, Дзе цёпла й утульна заўжды.
Шукаў іх у град і залеву, Дарэмна хадзіў па зямлі І толькі птушыныя спевы Надзеі згарэць не далі.
Адолею ўсе перашкоды, Каб радасць нарэшце знайсці. Да сонца на крылах свабоды Ляці, валавока, ляці!
Наша пошта: belkutok@mail.ru
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.