Зоркi
Зоркi
Надежда Верас
http://www.stihi.ru/2012/02/26/7272
стихи на белорусском языке
Я Зоркаю ў бяскрайніх межах ззяю…
Так многа Зорак побач тут другіх,-
Я іх яскравы свет не прыкмячаю –
У цэлым свеце толькі мы ўдваіх!
Так многа мрояў я ў далі адпусціла…
Я на краю Сусвету, я адна…
Табе я ззяю... Я пакуль што не астыла,
І паляцела б да цябе, калі б змагла.
Ты – Зорка! У другім сузор’і дом твой,
Між намі невядомасць пралягла…
І ніткай выткана ў небе залатой
Дарога ад Святла і да Святла.
Мы – Зоркі! Мы раскіданы ў бяскраі…
Ніколі побач нам з табой не быць…
Апошняй марай я жыву ў адчаі –
Усё жыццё Табе
Святло сваё дарыць….
24.02.12
© Copyright: Надежда Верас, 2012
Свидетельство о публикации №11202267272
Наша пошта:
belkutok@mail.ru
Другие статьи в литературном дневнике: