Падаюць сняжынк...

Беларуски Куток: литературный дневник

Падаюць сняжынкі...
Автор: ПАВЛЮК ТРУС.


Автор стихотворения: известный белорусский поэт
ПАВЛЮК ТРУС, годы его жизни 1904-1929.


На эти стихи Игорь Лученок написал песню,
её исполняют "Песняры", она есть в их альбомах.



Падаюць сняжынкі - дыяменты-росы,
Падаюць бялюткі за маім акном...
Расчасала вішня шоўкавыя косы
І ўраніла долу снегавы вянок.



Дзесці у прасторах празвінелі бомы,
Дацвілі пялёсткі нейчае тугі...
І здаецца зноўку еду я да дому
Пераведаць родных, блізкіх, дарагіх.



Адхінае вечар тонкія мярэжы,
На акне альвасы дагарэлі ў сне,
А ў душы квяцістасць, і такая свежасць,
І з вачэй усмешкі сыплюцца на снег.



Зноў зіма паслала снежныя кілімы,
Зажурыла беллю паплавы, лугі,
І прыходзіць радасць у красе маўклівай.
Адплываюць хвілі смутку і тугі...


А сняжынкі сеюць кволую імглістасць,
Падаюць бялюткі за маім акном,
І цвіце на вішнях снежная ўрачыстасць,
Сцелецца на скронях перад раннім сном.


Хочацца навеяць казкі-таямніцы
Гукамі мелодый, радасцю без слоў.
І застылі цені у маёй святліцы,
Засынаю... Сніцца роднае сяло.



дыяменты - алмазы
бомы - звон церковного колокола
пялёсткі - лепестки
нейчае - чьей-то
здаецца - кажется
зноўку - снова
адхінае - отодвигает
мярэжы - тонкая кисея, сеть
квяцістасць - цветистость
з вачэй - из глаз
кілімы - ковры
журыцца - печалиться, кручиниться, грустить
хвілі - мгновения
смутку, тугі - скорби, тоски, грусти, кручины, уныния
урачыстасць - торжество, праздник
на скронях - на висках


За предоставленный материал наша благодарность Автору Литсовета и ПрозыРу
Борноваловой Светлане Владимировне (Светлана Борновалова)


Наша пошта:
belkutok@mail.ru



Другие статьи в литературном дневнике: