Верасень
Дмитрий Шапиро
Iмклiва ляцяць гады,
Як лёгкiя санкi з горак…
Застацца хачу заўжды,
Як быццам мне толькi сорак.
I кожны наступны год
Вiтаю як самы першы,
Не трэба другiх прыгод:
Каханне, сябры i вершы.
Заўсёды ў любых краях
Са мною мой скарб вясковы:
Сунiчнiк, гарбаты шлях,
Ды музыка роднай мовы.
Свидетельство о публикации №210120400376
А гэтыя радкі адпавядаюць пажаданням многіх з нас :"Застацца хачу заўжды,
Як быццам мне толькi сорак."
Дзякуй вялікі!
Надежда Верас 21.01.2012 21:53 Заявить о нарушении