Родная мова

              стихи на белорусском языке
   
    Ад песень матулі, ад  калыскі ад самай,
    Са мною ты крочыш заўжды па жыцці,
    І ў хвіліны ліхія ты народ паднімала,
    Не давала застацца ў цяжкім забыцці.

    Ты ў працы і ў гульнях, за партай і дома,
    На вяселлі шчыруеш, пад гармонік пяеш,
    І ўсім людзям у свеце, мая мова знаёма,
    Дабрыню і спагаду  ты з сабою нясеш.

    Колькі зведала болю, бяды і напасцяў,
    Колькі жаху сцярпела, на сабе  пранясла…
    Ты гучыш у хвіліны бясконцага шчасця,
    І тады, як ад цела душа адышла…

    Ты сумуеш і плачаш, шкадуеш і любіш,
    Будзіш раніцай ціха і хвалюешся днём.
    Пройдзе ўсё у жыцці, але ты са мной будзеш,
    Мая родная  мова, ганаруся табой!

               22.01.12

               


Рецензии
Помню з калыскi я родную мову
Сэрца спявае, як чую размову.
Сам я па руску у жыццi размауляю,
Але сваю дзе б нi жыу памятаю.

Мова ты нашая, матчына мова.
Ты i кахання i дружбы аснова.
Ты нас натхняеш, цябе паважаем
У шчасцi i роспачы не забываем.

Вершы i песнi на мове складаем
Свадзбы i святы пад iх мы гуляем
Песнi па свеце гучаць, як званiцы
Узяушы пачатак з народнай крынiцы.

Мова ты нашая, матчына мова.
Ты i кахання i дружбы аснова.
Ты нас натхняеш, цябе паважаем
У шчасцi i роспачы не забываем.

Мовай сваёй я заужды ганаруся,
Мовай жыве увесь народ Беларусi.
Хваляй на мове хай песнi гучаць,
Мову любiць, шанаваць, вывучаць.

Мова ты нашая, матчына мова.
Ты i кахання i дружбы аснова.
Ты нас натхняеш, цябе паважаем
У шчасцi i роспачы не забываем.

Михаил Ганкин   27.04.2012 08:13     Заявить о нарушении
Добры дзень, Міхаіл!
Усім сэрцам дзякую за Ваш прыгожы водгук!
Прыемна сустрэць разуменне і шчырасць!
Няхай жыве наша мова, няхай радуе сваімі песнямі і творамі. Яна вельмі прыгожая і меладычная, яна такая - адна.

Я спрабую пісаць на роднай мове. Можа і не так добра і прафесійна, але так нараджаюцца радкі ў маім сэрцы, так я адчуваю ....

На ПРОЗЕ я почти не бываю. Но стараюсь всем ответить. Всё моё творчество на СТИХИ.РУ.
Я очень рада знакомствам и общению!!!
З павагай і цеплынёй,

Надежда Верас   27.04.2012 15:40   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.