Так будзе...

 ...ў старонцы роднай я памiраць буду…
 I абдымаць  буду    свае надзеi,   мары…
 I на сваiх  сцiплых жыцця абшарах
 Я дакранацца буду…незаўважна,  на развiтанне,
  Да кожнай выспачкi той дабрынi, што мне пакiнулi
  Далёкiя, блiзкiя, тутэйшыя,  вiртуальныя…
 Але хiба гэта iстотна, якiя… проста  СЯБРЫ…
  Так, проста  СЯБРЫ…
   I сцiшуся  на iмгненне… ад цеплынi,
   Ад   пацалункаў на маiх далонях…
   Хаця, насамрэч,  iх  не было   ў маiм жыццi…
   Сапраўдных, але… а  яшчэ я  забяру з сабой песню,
  Што тым летам мая дачка заспявала…
  Такая простая песенка, i  простыя словы,
  Пра аксамiтны летнi вечар, што ахiнуў зямлю…
   Вось толькi  было лета тое, ведаеш,  зусiм лiхое,
   Як i  гэтае лета, так …як  i гэтае лета….
   Што лунае над намi  ўсiмi,  па-над Сусветам….
   Лiхое, чорнае лета, але…
   Але,  ведаеш, яно ж няма для мяне некай IНШАЙ,
   Шчаслiвай планеты, таму...таму так i  будзе..
   У  старонцы роднай я памiраць буду…

http://www.youtube.com/watch?v=rbtb2Nz1BwU


Рецензии
Я мужчына. І, Вы ж ведаеце, што з не зусім беларускім прозвішчам. Па меншай меры прозвішча Вайцюшкевіч больш беларускае, чым маё, на літару К якое пачынаецца.)
Крамя таго Вайцюшкевіч маладзейшы за мяне, мае дачку, а не сыноў, больш фотагенічны...
Карацей кажучы я не магу быць настолькі захоплены Вайцюшкевічам, наколькі Вы, спадарыня ім захопленая.
Я яму хоць крыху, але зайздрошчу.

Але, калі б я якую небудзь кабету надхніў на падобны твор, дык пэўна быў бы шчаслівейшым. І надоўга.

Да, мы ж з Вайцюшкевічам яшчэ і абодва удаўцы. Ён праўда стаў удаўцом раней за мяне, але гэта не галоўнае.
Галоўнае, што ён мне канкурэнт, а я яму не, на гэты момант.

Безумоўна спадабаўся Ваш твор, спадарыня.

Владимиров 3   03.08.2024 09:14     Заявить о нарушении
Мужчыны та кабеты, удаўцы та ўдавы! Пэрэхадзице на расийскую мову, інакш цяжка вам разумець. У адваротным выпадку буду вам зайздросьціць.

Алексей Аксельрод   03.08.2024 10:43   Заявить о нарушении
Мужчыны та кабеты, удаўцы та ўдавы! Пэрэхадзице на расийскую мову, інакш цяжка вам разумець. У адваротным выпадку буду вам зайздросьціць.

Алексей Аксельрод 03.08.2024 10:43 Заявить о нарушении / Удалить
-----------------------------------
Трындзец падкраўся непрыкметна.( Што з ім рабіць, Наталля? Для мяне ж і ён таксама канкурэнт. А ў вас ужо на траёх выбар маецца.

Владимиров 3   03.08.2024 11:01   Заявить о нарушении
Добрай раніцы! Дзякуй вялікі за такі прыгожы лірычны водгук. Што тычыццв Вайцюшкевіча, то (шчыра кажу!) няма чаго яму зайздросціць:) Ён, так бы мовіць, постаць ментальнай прасторы, і недасягальная:) Часцей, насамрэч, натхняюць тыя, хто побач, з кім можна хаця б зрэдку пабачыцца, паразмаўляць.
Цікавая ў нас тут з вамі кампанія ўтварылася: ўдавец, ўдава ды спадар Аляксей. Во як...але ж у жыцці шмат цікавых рэчаў з рознымі выкрунтасамі ў лёсах.


Наташа Ружицкая   04.08.2024 09:39   Заявить о нарушении
Раніца сёння і сапраўды добрая, Наталля.
Ажно два творчыку нарабіў ужо.
Вершык па-руску:
http://stihi.ru/2024/08/04/1704
проза амаль уся па-беларуску:
http://proza.ru/2024/08/04/558

Ну и "серебра" в подарок конкуренту моему здешнему, якобы от Вас, Наталья:http://www.youtube.com/watch?v=xrQsP5BTjdA

Раз уж Вы к Алексею настолько милостивы, Наталья)

Владимиров 3   04.08.2024 10:09   Заявить о нарушении
На это произведение написано 20 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.