C 22:00 до 02:00 ведутся технические работы, сайт доступен только для чтения, добавление новых материалов и управление страницами временно отключено

Барадатыя анекдоты

Версия на русском языке: http://www.proza.ru/2014/09/24/721

Барадатыя анекдоты

***
Сядзіць малпа на беразе Нілу і палошча ў вадзе скурку ад банана. Плыве міма кракадзіл і пытаецца:
- Малпа, што ты робіш?
- Дай рубель, скажу.
Даў кракадзіл малпе рубель і зноў пытаецца:
- Ну так што ты робіш?
- Не бачыш ці што? Скурку ад банана палашчу!
- Ну і дурніца ты.
- Дурніца ні дурніца, а сто рублёў у дзень маю!

***
Сядзіць малпа на беразе Нілу. Плыве міма кракадзіл і думае, спытаю ў яе: "Малпа, ты замужам?"  Калі яна скажа "не", я скажу: і каму такая малпа патрэбна? Калі яна скажа "Анягож", я скажу: гэта трэба ж, што камусьці такая малпа патрэбна!
Падплывае кракадзіл да малпы і пытаецца:
- Малпа, ты замужам?
- І за каго тут выйдзеш, калі вакол адны кракадзілы плаваюць?

***
Злавіў стары залатую рыбку, а тая ўзмалілася:
- Адпусці мяне, старча, я табе кватэру падару.
- Ёсць у мяне кватэра.
- Машыну падару.
- Ёсць у мяне машына.
- Дачу падару.
- Ёсць у мяне дача.

А чаго ты жадаеш, старча?
Задумаўся стары на хвілінку, а потым кажа:
- Зрабі мяне Героем Савецкага Звяза.
- Заплюшчы вочы і далічы да трох.

Заплюшчыў стары вочы, далічыў да трох, а потым расплюшчвае вочы і бачыць:

Стаіць ён адзін у акопе, у руцэ граната, а на яго тры "Тыгра" пруць…

***
Ноч. Цёмна. Стаіць п'яны на трамвайным прыпынку. Хістаецца. Падыходзіць да яго міліцыянер:
- Грамадзянін, што вы тут робіце?
- Трамвая чакаю.
- Так ноч жа! Трамваі даўно не ходзяць!
- А чаму рэек не прыбралі?

А ну, дыхніце грамадзянін. Грамадзянін дыхнуў.
- Сапраўды, а чаму рэек не прыбралі? - задумаўся міліцыянер.

Версия на русском языке: http://www.proza.ru/2014/09/24/721


Рецензии
кали па рэчцы плыве кракадзил, вяликая верагоднасць, што гэта - Нил

Дороти Баркоути   29.12.2014 15:03     Заявить о нарушении
это точно, на северных реках крокодилы в правительстве сидят

Михаил Гольдентул   09.04.2015 19:21   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.