Анёлы буслы... произведения на других языках

   Анёлы i Буслы.


     Буслы не прылецелі ў вёсну. Дарэмна чакала буслянка на старой высокай таполі. Не будуць вяртацца яны…
   Буслы  - птушкі мудрыя, мужныя, пасланнікі Міру і Веры. Высока лётаюць яны. І там у нябеснай цішы, у блакітнай Яго чысціні Яны сустракаюць Анёлаў. Анёлы Буслам адпавядалі аб тым ,што ня трэба вяртацца  Ім цяпер на старую таполю. Няма на Зямлі ўжо таго, хто кожнай вясной сустракаў іх,а ў восень праводзіў у вырай.
 Апошні раз у кастрычніку, сонечным яшчэ цёплым раначкам развітваліся яны. Дзед Ігар прыйшоў да таполі, у вырай буслоў  Благаслаўляў. Махаў ім рукой развітальна,і з выцветшых добрых вачэй па шчокам маршчыністым твару слязінак цяклі ручайкі.
 А потым павольна , няспешна дзед Ігар вярнуўся дамоў. Да століка з белым абрусам Ён сеў,стары сшытак дастаў. Амаль на апошняй старонцы хімічным старэнькім аловачкам Ён надпіс пакінуў такі,
што сёдня, чатырнаццатага кастрычніка, у Дзень Пакрова Найсвеншай, у вырай ляцелі буслы.Судзі Божа  вясной дачакацца…
 Чакаў Ён Іх у кастрычніку, халодным змрочным лістападам, завеісты снежань прайшоў. Дзед Ігар цяжка хварэў.І Новы Год і Каляды сустрэў на ложку ў шпіталі. У Хрышчэнне вярнуўся дамоў.
Спачатку было трошкі лепей, а потым зусім стала дрэнна -  ня мог нават з ложку Ён устаць. Глядзеў у вакно на буслянку…
  Прыйшоў час пакiнуць зямлю . I цемнаю лютаўскай ноччу пад раніцу на сьвітанку  Свет Боскі Асвенціў пакой . Прыйшоў Белы Анёл па Душу, стамлённую цяжкім жыццём,Душу,што рабіла Дабро заўжды і любіла так шчыра ўсё,што Гаподзь Сатварыў. Анёл узяў за руку Душу добрую, павёў да ладзі залатой. Яны паплылі па бязмежнаму Нябеснаму Мору туды,дзе вечна жывуць у Раі. Цяпер Душа Дзедачкі Ігара  ў Нябесах з Анёламі лётае.Цяпер яны там сусракаюць Анёлаў зямлі Беларускай – прыгожых і добрых Буслоў.


  Иллюстрация из интернета.Моя благодарность Автору.


Рецензии
Не смогла читать без слёз!
Вспомнилась бабушка.До конца жизни она и мой отец вспоминал их аистов. На хате, на единственной в деревне было гнездо аистов. Они каждый год прилетали, выводили птенцов. Отец рассказывал, как приносили ящериц, змей. Как радовались их возвращению. Каратели сожгли деревню! Сожгли хату. Больше аисты не прилетали...
Бабушка не рассказывала, просто молчала, утирая слезы, когда я приставала с расспросами, что стало с аистами. Сжигали и людей! Они спасались "утекли ув лисе. Там ховались... ".
Спасибо!
http://proza.ru/cgi-bin/login/page.pl
Воспоминания о той войне.

Татьяна Немшанова   27.05.2024 15:15     Заявить о нарушении
Господи! Помилуй и Спаси! Что пришлось пережить...Вечная Светлая Память и людям и птицам!

Антонина Кирножицкая   28.05.2024 12:44   Заявить о нарушении
На это произведение написано 16 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.