Родные картины...

Люблю нябёсаў сіняе бязбрэжжа,
Люблю блакіт чароўных васількоў,
І золата пяску на ўзбярэжжы,
Духмяны водар кветкавых лугоў...
Люблю я ў небе гоман жураўліны,
Кранаюць сэрца песні салаў'я,
І кваканне з суседняй балаціны
Прымаю ўсёй сваёй істотай я...
Мяне хвалююць сумныя напевы
І зорнае мігценне ў вышыні,
Чароўныя купальскай ночы спевы,
У вянках агеньчыкі, што па рацэ плылі...
Мяне так выбяць родныя мясціны,
Туман малочны раніцай ў лугах,
Я прыгажэй не ведаю карціны,
Калі садзіцца сонца ў стагах...


Рецензии
Ослепительно!
Богато языком.
Талантливо!

Ведогонь   12.06.2017 18:29     Заявить о нарушении
Спасибо, Ведогонь! С благодарностью!

Бреус Светлана   12.06.2017 20:29   Заявить о нарушении