На Сачэльнiк

У гэты доўгі, зімні вечар
Кагось куцця збірае за сталом...
А мы прыйшлі на гэтую сустрэчу
У наш агульны, Малітоўны Дом.

Прыйшлі, бо маем важкую падставу
Хрыста праславіць дружнаю сямьей.
Дык скарыстаем дадзенае права -
Раздзелім трапезу Любові  той...

Успомнім як мінулы год пражылі,
У якім,бясспрэчна,зберагаў Бог нас.
Як горача, ці не, Яму служылі
У гэты хуткацечны і каварны час.

Заўжды нам трэба міласці Гасподні
Няўхільна ўспамінаць і усе лічыць.
Тады не важна:у Бабруйску,ці ў Гародні-
Лягчэй нам будзе век зямны пражыць.

Хай нам карціць жыцце свае паправіць:
Гасподзь чакае дзеяў больш чым слоў...
Заўжды дасць сілы нам Яго праславіць
І веру узмацніць,і усхвалюе  кроў...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →