Што да сэрца...

"І калі пайду і падрыхтую
вам месца, прыйду зноў і
вазьму вас да Сябе, каб і
вы былі дзе Я."(Яна 14;3)


Што да сэрца мне дорага,міла,
У чым сабе не магу  адказаць-
Гэта славiць Хрыста песняй шчырай,
Яму  словы  падзякі  спяваць.

Толькі Ен мой Гасподзь і Збавіцель-
Што мне лепшае ў свеце  жадаць...
Ен пайшоў да нябес, Прымірыцель,
Каб мне месца у  Раі рыхтаваць...

Хай гарыць мае сэрца, палае
У жаданні Хрысту  паслужыць.
Любіць моцна мяне Ен -я знаю;
Заўжды сілы дае свята жыць.

Час ляціць і ужо неўзабаве
Хрыстос будзе Сваіх сустракаць.
Хто жыццем сваім Бога праславіць,
Будзе ў вечнасці з Ім прабываць.


Рецензии