Як мала...

Гасподзь!  Як мала я Цябе люблю,
Як рэдка ўспамінаю міласць я Тваю.
Як  часта забываюся так  жыць,
Каб,Госпадзі,Табе для славы паслужыць.

Дазнаўся ўсе я пра  Тваю Любоў:
І за мяне праліў Ты на Галгофе кроў...
Як толькі дасягнуў ахвярніка струмень,
Пачаўся для людзей шчаслівы,новы дзень.

Ты цуд Гасподь, стварыў з маей  душой;
Цяжар адкінуў, даў ей супакой.
У сне не сніў,тым болей наяве,
Што  мара  тая у Ісусе ажыве.

Мой дух,Гасподзь, імкнецца да  нябес,
Ды плоць працівіцца:не ў гэтым яе лес.
Ей хочацца пажыць як лепш і тут...
І вынік барацьбы паўстане на Твой суд...

Мне  так  патрэбна  "першая  любоу",
Што зберагае сэрца і хвалюе кроў.
О, Божа, умацуй!Не дай яе згубіць,
Каб існасцю было любіць, любіць,любіць!


Рецензии