75. Памяцi Народнага Паэта Беларусi Нiла Гiлевiча

               "Галоўная задача — не дапусціць, каб наша мова  і далей гінула так,
                як яна гіне цяпер. Без усведамлення, што такое мова ў жыцці народа,
                што такое нацыянальная культура, нацыянальная гісторыя, у народа
                не можа быць будучыні."
                Ніл Гілевіч

Памяцi Народнага Паэта Беларусi Нiла Гiлевiча

Марына Влада-Верасень

Зноў смуткуе мая  Айчына:
Веснавы вечар Зорку скраў.
Згасіўшы, бязлітасна кінуў
Недзе ў возера, між дубраў.

Нахіліліся вербы ў скрусе,
Вецер сцішыўся, гульні спыніў.
У жалобе народ Беларусі –
Вечным сном пясняр волі спачыў…

Змагаром слыў за роднае слова –
«Дзераўляныя сэрцы» знішчаў.
Як цяпер без Яго, мая Мова?
Не маўчы – твой Паэт не маўчаў!

Да апошняй сваёй хвіліны
Ён цябе зберагаў для нашчадкаў.
Ён вучыў шанаваць Айчыну,
Паважаць, сцерагчы ад нападкаў.

Ніл Гілевіч – ніколі «ва ўгоду».
Ніл Гілевіч – Сумленне Нацыі.
Ніл Гілевіч – Паэт народны,
Найперш беларус – мае рацыю!

                29-30 марта 2016 года

29 марта 2016 года в г. Минске "Около одиннадцати утра Нила Симеоновича забрали в реанимацию, хотели поддержать его капельницей, потому что последнюю неделю он уже практически не вставал. Он был в полном сознании и очень не хотел ехать в больницу. Но родные уговорили его. В три часа дня ему стало совсем плохо. Врачи, как ни старались, ничего не смогли сделать. Сердце не выдержало, и около семи вечера он скончался", — рассказал Эдуард Акулин


Рецензии