Што шумiш?
Цёмны, сумны, голы?
Можа, маеш пэўны клопат?
Надта ж невясёлы...
Хто нагнаў тугу такую?
Хто пужае ліхам?
Добры лёс твой прадраку я —
Пражывеш ты ціха.
Запяюць вясною птушкі,
Рэха адзавецца.
З каранёў і да макушкі
Волат-дуб смяецца.
Ты пакуль тугой засланы,
Мары ўсе аб леце.
Катушкі параскрываны,
Нібы зоркі свецяць.
Чмель ды пчолкі залятаюць,
Залатыя мушкі.
У гушчар яны трапляюць,
Дзе спяваюць птушкі.
Састарэлыя курганы,
Край мой, ты — адзіны...
Вечна ў думках Целяханы —
Маці ды Радзіма...
Свидетельство о публикации №222042400574
Думается, в переводе она может поблекнуть.
Ведогонь 24.04.2022 10:41 Заявить о нарушении
Мы ўсе з адной калыскі, я маю на ўвазе славян...
Са святам Вас! Добрага здароўя ды поспехаў!
Татьяна Цыркунова 24.04.2022 13:25 Заявить о нарушении