Дам таму рубель!

Патэлефанавала мая інстытутская сяброўка Раіса Васільеўна Галаўнёва (Рая Галь), якая цяпер пражывае ў Ізраілі.

 Пасля абмену інфармацыяй, як здароўе, як дзеці-ўнукі, што новага ў агульных знаёмых, перайшлі да любімай тэмы – ўспамінаў юнацтва.

Раечка нагадала мне адзін з эпізодаў студэнцкага жыцця сярэдзіны сямідзесятых гадоў. Пасля зімовых канікул у пакоі інтэрната Віцебскага медыцынскага інстытута сабралася кампанія дзяўчынак на дэгустацыю прысмак, прывезеных іншагароднімі студэнткамі.

Прысмакамі ў Беларусі называюць не толькі салодкія ласункі, але і іншую прадукцыю хатняга прыгатавання. Верагодна, частае ўжыванне беларусамі слова, якое “смачна гучыць”, і дало назву першаму міжнароднаму беларускаму кулінарнаму фестывалю “Мотальскія прысмакі”; ён праходзіць у аграгарадку Моталь* Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці з 2008 года. На кірмашы выстаўляюцца мясныя далікатэсы, рыбныя вырабы, сыры і выпечка мотальскіх вытворцаў.

У сямідзесятыя гады прыватная прадпрымальніцкая дзейнасць не віталася: стол у студэнцкім інтэрнаце быў накрыты не пакупнымі вырабамі, а смачнасцямі, вырабленнымі рукамі нашых мам. Бужаніна, сальтысон, крывяная каўбаса, салёнае сала з проразам, смажаная і вяленая азёрная рыба – нябачанае багацце па мерках таго часу. Хтосьці прывёз хатні падавы хлеб, выгляд і густ якога вярнуў мяне ў дзяцінства; мама пякла яго ў канцы пяцідзесятых гадоў, калі бацька працаваў парторгам калгасу ў вёсцы Караная.

Размясціўшыся на крэслах і панцырных ложках, прысунутых да стала, дзяўчынкавая кампанія прыступіла да трапезы. Паспытаўшы мясныя прадукты, перайшлі да рыбы; павольна выбіралі са смажаных карасікаў дробныя костачкі і вялі размовы пра ўсё.
Перыядычна хто-небудзь з сябровак акідваў поглядам стол і уздыхаючы, прамаўляў:

– Ну, усё, хопіць, колькі можна есці (варыянты – лопаць, трэскаць, аб’ядацца)?!

Не дачакаўшыся рэакцыі прысутных на сваю заяву, прыхільніца ўмеранага спажывання прысмакаў, зноў цягнулася за чарговым кавалачкам.

Першай паспрабавала “сысці з дыстанцыі” спартоўка Іна Мароз, кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы, гучна абвясціўшы:


– Дам таму рубель, хто адцягне мяне ад стала!

Сяброўкі паспрабавалі жартоўна адсунуць студэнтку ад абруса-самабранкі; Іна для выгляду супраціўлялася.

Абедню сапсавала Раечка: назіраючы за спробамі дзяўчынак сумленна зарабіць цалковы, яна заявіла:

– Ой, я зусім забыла, у мяне ж у сумцы торт “Напалеон”, мама спецыяльна спякла яго для нашых пасядзелак, зараз будзем гарбату піць!

Згрупаваўшыся**, лёгкаатлетка ўчапілася ў поручать падгалоўя ложка: не кожны дзень студэнтак частуюць французскім дэсертам на аснове слаістага цеста з крэмам.

У спартоўкі Іны была добра трэнірованая мускулатура: нікаму з дзяўчынак не ўдалося разжыцца рублікам на дармаўшчынку.

*Моталь – старажытнае палескае паселішча з насельніцтвам менш за чатыры тысячы, вядомае сваімі ўнікальнымі народнымі промысламі. 27 лістапада 1874 года ў Моталі Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, цяпер – аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі, нарадзіўся Хаім Вейцман,  першы прэзідэнт Ізраіля.
 
**Згрупавацца – прыняць позу, найбольш зручную для выканання якога-небудзь руху ці практыкавання.


Рецензии
Нелли, ради бога поймите правильно!
*Моталь – старажытнае палескае паселішча з насельніцтвам менш за чатыры тысячы, вядомае сваімі ўнікальнымі народнымі промысламі. 27 лістапада 1874 года ў Моталі Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, цяпер – аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі, нарадзіўся Хаім Вейцман, першы прэзідэнт Ізраіля.

**Згрупавацца – прыняць позу, найбольш зручную для выканання якога-небудзь руху ці практыкавання.

Но если бы не эти пояснения - ничего бы не понял!..)
С диалогом, пардон за наглость - нет ли подвижек? 7+

Петр Кондратьев   07.09.2022 18:16     Заявить о нарушении
Дзякую, паважаны Пятро, за водгук!

А наконт дыялогу разважаю: ці варта займацца штучным вышукваннем слоў, гучанне якіх па-іншаму ўспрымаецца рускамоўнымі аўтарамі?

Выбачайце за шчырасць!

Нелли Фурс   08.09.2022 17:01   Заявить о нарушении
выбачаю электронни пяряводчег - простите олбанский акцент в белорусском языке..))

Петр Кондратьев   08.09.2022 21:26   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.