Сястры Людмiле прысвячаецца
вас."(Паводле Яна 8;32)i
Дай Бог табе споўніць ўсе мары,
Каб твой небасхіл быў без хмараў.
Здароўя табе, добрай долі
І дочкам тваім: Іне, Олі.
І мужу, зяццям і ўнукам,
Каб заўша жылі без разлукі...
Каб сонейка ў вокны свяціла,
Каб кожны другому быў мілы.
Бо ў гэтым сапраўднае шчасце:
Любоў падтрымае ў напасці
І чорнае зробіць блакітным,
Змарнелае стане элітным...
Шлю самаю хуткаю брычкай
Табе пажаданні, сястрычка:
Спяшайся стаць з Богам багатай,
Прайдзі з Ім дарогі астатак...
Усіх Ён з любоўю чакае,
Дурны толькі Ім пагарджае.
Хутчэй павярніся да Бога -
Ён знішчыць у сэрцы трывогу.
Рашайся, сястрычка, рашайся.
Ліхі час - абмане...спяшайся.
Не трэба адкладваць на заўтра,
Што сёння з'яўляецца праўдай!
Свидетельство о публикации №222110801249