85. Як жа ж хочацца жыць!..

                "Мая блакітнавокая старонка,
                Анёл з душой прачыстай – Бела Русь."
                .......................................Вера Міхно

Як жа ж хочацца жыць і кахаць, і любіць!
На вяселлях скакаці і дзяцей гадаваці!
У справядлівасці быць і жыццё будаваці
Пад аховай Радзімы, як заступніцы-Маці!
Каб ніколі-ніколі не заліў вочы колер –
Ні зялёны, ні белы, ні крывава-чырвоны!
Каб гарматы ў чахлах кветкамі зарасталі,
Каб суседзі, як сябраў, як братоў сустракалі!
Каб у небе блакітным над  Краінамі Свету
Божы птах абудзіў сваім спевам Планету:
– Прачынайся, Вясна! Прачынайцесь, Народы!
НЕ Вайне! НЕ Вайне! – Толькі Мір! Толькі Згода!
………………………………………………………………….
Як жа ж хочацца жыць і кахаць, і любіць!..


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →