Да свята Узнясення

 
Сёння мы прыгадалі хвіліну
Той мінулай,цудоўнай пары,
Як Ісус Палестыну пакінуў,
Знік з вачэй Сваіх вучняў угары.

Ён вярнуўся туды,дзе спрадвечна
Славу меў і Айцову Любоў,
Дзе ў нябёсах хадзіў Шляхам Млечным,
І Сусвет трымаў сілаю слоў.

Але Ён не забыў Зямлю нашу,
Бо пакінуў на ёй Сваю Кроў,
Што праліў на Ахвярніку,зняўшы
З нашых душаў увесь цяжар грахоў.

Ён пра подзвіг душы Сваёй помніць,
Што сцярпела ўсю ганьбу Крыжа-
Там прынеслай Ахвярай  Ім сцёрта
Паміж Богам і намі мяжа...

Дзесяць дзён праляцяць неўзабаве,
І ізноў мы ўспомнім пра тых,
Каго Бог не забыў у Сваёй славе,
Святым Духам вярнуўся да іх.

І з тых пор на Зямлі суцяшае
Ён прыхільнікаў верных Хрыста.
На Галгофу вядзе,бо да Раю
Толькі там ёсць сцяжынка адна...

Тут сумнення няма ані цені:
Паміраць для сябе -гэта жыць!
А як не, дык хутчэй на калені-
Сіл для гэтага ў Бога прасіць...


Рецензии