Усё паутараецца... Частка першая
Частка першая
Мела рацыю мая старэйшая сястра Таццяна, парэкамендаваўшы мне, студэнтцы першага курса Віцебскага медыцынскага інстытута, аддаць перавагу секцыі баскетболу, а не народнай капэле.
Баскетбольная каманда нашага інстытута не абмяжоўвалася мясцовым узроўнем – міжвузаўскімі і абласнымі спаборніцтвамі. Трэнер Галіна Сяргееўна заўсёды знаходзіла магчымасці для паездак у іншыя гарады, свайго роду абмену вопытам. Падчас ваяжаў параўноўваліся ўзровень спартыўнай падрыхтоўкі нашай баскетбольнай каманды і каманд сапернікаў; пераймаліся тэхнічныя прыёмы і парадак узаемаздеяння спартоўцаў падчас гульні, умацоўваліся адносіны ў камандзе па-за гульнявым полем.
У мае студэнцкія гады ўсяляк прывіталася развіццё сяброўскіх адносін паміж профільнымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі саюзных рэспублік. Штогод у Віцебску праводзіўся валейбольны турнір медыцынскіх інстытутаў краіны. Прыязджалі масквічы, ленінградцы, адэсіты, латышы, эстонцы і літоўцы.
У дні правядзення спаборніцтваў у Віцебскім медыцынскім інстытуце рэзка змяншалася наведвальнасць заняткаў і паспяховасць; вучыцца было некалі. Усе гульні праходзілі ў спартыўнай зале нашага інстытута; перад новаспечанымі фанатамі валейбола з самой раніцы стаяла галоўная задача – заняць месцы ў “глядзельнай” зале. Акрамя балконаў, “гронкамі” студэнтаў былі абвешаны ўсе выступы, дзверы, падаконнікі. У першы дзень чэмпіяната кіраўніцтва і супрацоўнікі кафедры фізічнай культуры неміласердна ганялі гарачых прыхільнікаў валейбола, а потым махнулі рукой на азартных балельшчыкаў.
У мяне і сяброўкі Тошкі сэрца аблівалася крывёй: усе тамака, на турніры, а мы тут, на вучобе. Таісія Салодкіна (Шафранская), майстар спорту па лёгкай атлетыцы, першая ў Віцебскай вобласці і адна з першых у Беларусі спартсменка, якая асвоіла тэхніку скачка фосбары-флоп*. Дзякуючы новай методыцы яна “пераскочыла самае сябе”; пры росце сто семдзясят пяць узяла планку на вышыні сто восемдзясят сантыметраў.
Зразумела, што наша месца было ў самой гушчы праводзімых спартовых гульняў. У адзін з дзён з сяброўкай збеглі з лекцыі па нейкай грамадскай дысцыпліне; мы проста не маглі прапусціць найважнейшую гульню каманды нашага інстытута!
Дабраліся да патрэбнага месца на любімым студэнтамі грамадскам транспарце – трамваі. Я выходзіла першай і ледзь ступіўшы на падножку, адхілілася: перада мной ніадкуль з’явілася працягнутая рука! Замарудзіўшыся, прасачыла поглядам, куды вядзе гэтая невядомая верхняя канечнасць.
Яна вяла да маладога чалавека скандынаўскага тыпу знешнасці, высокаму шэравокаму бландыну. Не зразумеўшы маёй разгубленасці, вікінг, як я яго ў думках ахрысціла, паўторна падаў руку, якую я з удзячнасцю прыняла.
Па шляху да будынка інстытута сяброўка пацяшалася з мяне:
– Якая ж ты пужлівая! Перад такім хлопцам спалохалася!
Я спачатку аджартоўвалася, затым з дабратворным выразам твару спытала:
– А табе, Тасечка, часта падаюць руку пры выхадзе з грамадскага транспарту?
– Наогул не, толькі часам – Сашуля Даносаў.
– А зусім незнаёмыя людзі?
– Я не памятаю, мусіць, ніколі!
– Вось, тое і яно! Паглядзела б я на цябе на маім месцы, напэўна, таксама б збянтэжылася!
Таська пагадзілася з маім меркаваннем. Мы з сяброўкай абмеркавалі тэму галантных паводзін прыбалтаў: не было ніякіх сумневаў, што вікінг – гэта спартсмен адной з каманд краін Балтыі.
– А нашым хлопцам да іх культурнага ўзроўню яшчэ расці, ды расці! – прыйшлі мы з Тошкай да адзінага меркавання.
Так добра распачатый прагул добра і скончыўся. Наша валейбольная зборная перамагла ў вырашальным паядынку і выйшла ў фінал спаборніцтваў, у выніку заняўшы першае месца.
Баскетбольныя турніры такога высокага ўзроўню, як валейбольныя, у Віцебскім медыцынскім інстытуце не праводзіліся. Аднак абедзве нашы каманды, мужчынская і жаночая, часта бывалі ў Прыбалтыцы. Рыга, Вільня, Даўгаўпілс, Крэтінга – усяго і не ўзгадаю.
У сярэдзіне сямідзясятых гадоў мінулага стагоддзя паездка ў Прыбалтыку – не радавая падзея. Атрымаўшы ад трэнера інфармацыю аб маючай адбыцца паездцы ў адну з прыбалтыйскіх рэспублік, я заўсёды апавяшчала пра гэта сяброў і сваіх нешматлікіх нядобразычліўцаў. Першых – няхай прадумаюць замовы; другіх – няхай зайздросцяць, як я калісьці зайздросціла ўдзельнікам капэлы.
А замаўляць было што! Выдатны трыкатаж, у тым ліку бялізнавы; зручны, прыгожы і недарагі абутак; аксэсуары ручной працы; касметыка і парфумерыя. Хацелася ўсё скупіць оптам і ні з кім нічым не дзяліцца!
Сціплы студэнцкі бюджэт мог дазволіць набыццё толькі недарагога трыкатажнага выраба ды касметыкі. Трыкатаж быў выдатнай якасці і, як тады казалі, трывалый, які доўга не зношваецца. Да прыкладу, элегантная трыкатажная кофтачка салатавага колеру, набытая мною за дзевятнаццаць савецкіх рублёў, стала “пераходзячай”: я – старэйшая сястра Марыя – яе дачка Таня – унучка Віка (ужо ў выглядзе сукеначкі, пашытай спрактыкаванымі рукамі Таццяны).
Замовы студэнтак на прамысловыя тавары (іх было няшмат, усе жылі аднолькава – ад стыпендыі да стыпендыі) прымаліся мною без усялякіх абмежаванняў.
Іншая справа – прадукты харчавання. У магазінах самага невялікага населенага пункта Літвы або Латвіі па прымальнай цане можна было купіць смачныя і якасныя каўбасы, сыр, хлебабулачныя вырабы, цукеркі. Таму пры “афармленні прадуктовых замоў” трэба было трымаць вуха востра – усё прыйдзецца цягнуць на сабе.
Я ніколі не адмаўлялася прывезці ў невялікай колькасці каўбасныя вырабы, найсмачнейшы васьмікутны сыр “Рамбінас” і цукеркі “Кароўка”. Не сучасныя кандытарскія вырабы – цукар, змацаваны нясмачнай субстанцыяй незразумелага паходжання. А сапраўдныя “Кароўкі” – з непаўторным сметанковым густам, якія павольна растаюць у роце і захоўваюць доўгі прыемны прысмак.
Дык вось, пра “вуха востра”. Перад адной з такіх паездак студэнтка Тамара, бачачы добразычлівы настрой “прыёмшчыцы замоваў”, завяршыла свой пералік:
– І прывязі мне дзве бутэлькі добрага белага сухога віна. Не, лепш чырвонага!
– Так-так, – падумала я, – даўно мы з дзяўчынкамі не весяліліся!
– А навошта табе добрае белае ці чырвонае віно, – з непадробнай цікавасцю спытала я.
– У мяне хутка будзе дзень нараджэння, хачу сабраць усю групу, – заглынула прынаду візаві.
– Хіба ты абыдзешся двума бутэлькамі віна? У вашай групе адзін толькі Іваноў момантам іх вып’е. Думаю, табе трэба купіць піва “Дыжалус” (шчыльны цёмны гатунак прыбалтыйскага піва ў СССР – заўв. аўт.) у кеге, – глыбокадумна дадала я.
Дзяўчынкі ў пакоі пачалі паціху пасмейвацца: яны ведалі маё стаўленне за падобных замоваў. Будучай жа імянінніцы ідэя спадабалася, відаць, уявіла, як усе здзівяцца такому шыкоўнаму застоллю.
– А як ты думаеш, колькі трэба ўзяць гэтага піва?
– Як і віна, два.
– Чаго два?
– Кега, зразумела!
Ірачка Кароль, самая смяшлівая жыхарка нашага пакоя, пачала паволі хіхікаць. Верагодна, уявіла мяне, якая коціць па “…вузкіх вулачках Рыгі…” два дваццацілітровыя кегі. У Ірыну весялосць пакрысе пачаў уплятацца смяшок суседак па інтэрнаце, які хутка перайшоў у нястрымны рогат.
Тамара западозрыла падвох. Пазірала на “пустасмешак”, якія па чарзе перакідваліся словамі:
– Піва, ха-ха-ха!
– “Дыжалус”, ха-ха-ха!
– “Аксамітнага”, памерці можна!
– Два кега! Ха-ха-ха!
Дзяўчынкі былі прысвечаны ў “піўное пытанне”. Раней, па вяртанні з Рыгі, я распавяла сяброўкам, якім смачным бывае гэты шкодны напой, і што азначаюць тры літары – кег.
Тамара, стаічна вытрымаўшы гэты канец свету, пацікавілася:
– А кег – гэта таксама нуль цэлых сем дзясятых літра?
Новы выбух рогату. У пакой пачалі зазіраць суседзі: ці не патрэбна каму-небудзь дапамога?
– Не-не! – адказвалі мы скрозь слёзы.
Ірына, сабраўшы ўсю сваю мужнасць і, баючыся зноў засмяяцца, выпаліла:
– Яны бываюць рознага аб’ёму: дзесяць, дваццаць, трыццать… На слове “сорак” Іра зноў пачала ўсхліпваць і, з цяжкасцю скончыўшы фразу, – …літраў, далучылася да рагочучай кампаніі.
Тамара з ганарліва паднятай галавой, як і належыць уладальніцы царскага імя, пакінула наша жыллё.
Так спіс маіх нешматлікіх нядобразычліўцаў папоўніўся яшчэ адным прозвішчам.
*Фосберы-флоп – тэхніка скачка ў вышыню, распрацаваная і ўпершыню прадстаўленая амерыканскім скакуном у вышыню Дзікам Фосберы, якая дазволіла яму выйграць залаты медаль Летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года і ўсталяваць новы алімпійскі рэкорд – два цэлых дваццаць чатыры сотых метра.
Працяг: http://proza.ru/2026/04/13/1014
Свидетельство о публикации №226041300994
Антонина Кирножицкая 14.04.2026 12:50 Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за пазытыўны водгук!
Успамінаючы аб студэнцкіх гадах, нібы вяртаешся ў сваю маладосць...
З цяплынёй і самымі лепшымі пажаданнямі.
Нелли Фурс 15.04.2026 08:09 Заявить о нарушении