Рецензии на произведение «Ноа ноа2 па-беларуску»

Рецензия на «Ноа ноа2 па-беларуску» (Има Иро)

Ён проста зласлівы гаўнюк, які самасцвярджаецца за кошт сацыяльна прымальнай лаянкі. БЧБшнікі - ўразлівая, стыгматызаваная група насельніцтва, якіх можна беспакарана абражаць, біць, труціць, закідваць какешкамі, пагражаць фізічнай расправай, і за гэта нічога не будзе, прынамсі, з боку дзяржавы. А ля Опернага як у тым анекдоце, дыскатэка ў гета, але пляваць у гэтых людзей – не геройства. Як які-небудзь лайнучок ў акупаваным Менску, праходзячы міма гета, кідае камяк гразі за агароджу, ведаючы, што аўтаматчык Ганс за гэта не ўсадзіць яму чаргу ў сраку, але наадварот пахваліць – зер гут, харошы мальчык, на цукерку, на. Цьху, абрыдлі.

Нероли Ултарика   03.04.2018 08:59     Заявить о нарушении
Моцна сказана, красамоўна!

Мне асабліва спадабалася пра чаргу. :)

Першую навіну якую я пабачыў ў ФБ пасьля Сьвята - гэта пра затрыманага дзевяностагадоваго дзядуся на Дзень Волі.

Аповед мой прымеркаваны да гэтай даты быў напісаны год таму, але паклаў у сетку толькі зараз. Надзея смутная была - зьмянілась нешта з тых часоў. Чыя чарга ў якую срaку - пытаньне толькі хто каго. :)

___________________
Зычу ўсяго найлепшага! :)

Валерий Ясень   03.04.2018 11:50   Заявить о нарушении
О, у мяне сатырычны верш вісіць на компе фрагментарны з таго года, неяк трэба сабраць і выкласці, сапраўды.
Я што заўважыла: мы калі збіраемся з вамі, у нас нейкі дэструктыўны трыялог.(((
Не надта, панове.

Има Иро   03.04.2018 21:40   Заявить о нарушении
Дык я і кажу, нада прасцей, лягчэй на ўсё зірнуць.

Апошняя заўвага да майго ж каменту,
Інакшай выразіць ня мог,
І потым точна я знікаю,
Прыпынім гэны трыялог. :)

Як прачытаў праз паўгадзіны,
Катаўся па зямлі і ржаў, :) :)
Апошні сказ набыў шмат сэнсаў,
Я толькі ліш адзін жадаў.

____________________
Да ўсіх з пашанай і павагай! :)

Валерий Ясень   04.04.2018 08:31   Заявить о нарушении
Са сьвятам усіх!

Валерий Ясень   08.04.2018 19:38   Заявить о нарушении
Рецензия на «Ноа ноа2 па-беларуску» (Има Иро)

Дзень добры!

Здаецца гэта я і ёсць той рэдкі ваш чытач.
Шмат бачу я ў снах таксама. Шмат створанае мной бярэ адтуль выток. Але больш скромныя мае карцінкі ніж вашы абразы. Абставіны, сюжэт затым прыходзіцца дадумваць, бо ў сне накід.

У ноч апошнюю прад тым, у пад’ездзе нейкага будынку прыступкі газай я абліў і мусіў падпаліць, але запалку кінуць дрыгнула рука. Значыць у 12 вы кажаце ўсё і пачалося? Я дык ужо даўно пра тэлевізію забыўся і не заходжу ў сеціва знарок чытаць апошнія навіны. Пра той пажар казала маці, бо ў іх дык цалкам содні скрынка гаманіць. Пра важныя падзеі дазнацца тым ці іншым чынам магчыма і без сувязі аднак.

Пасьля 25-га як зайшоў у свой ФБ, першыя дзве навіны ў стужцы былі такія – затрыманы дзядуля 90 год на дзень волі, і потым пра пажар. На гэтым я ўсё і зачыніў.

Вакол шмат робіцца чаго ня так як бачыцца для нас павінна быць. Лепш гэтае усё прыняць як ёсьць без крыўды і наганы, наўпрост як назіральнік бачыць факт, ды з гумарам, усьмешкай добрай у вачах. Канечне тое не так проста. У свеце існуе ня толькі ваша воля, ва ўсіх у нас ліцэнзія Адтуль, у кожнага ёсць права на памылку. У гэтым сэнс, інакш і навучыцца немагчыма. Неўміручая душа мяняе толькі апратку ад часу час з нагоды. Вакол разгортваецца дзейства, кшталт спэктаклю. А бачыцца ўсё рэальным нібы ў вашым сьне. Пра сумныя апошнія падзеі, - схіліўшы ціха галаву, паглыбіцца ў сябе ды ціха памаліцца. І кожны аб сваім. Амінь!

А той дзіцячы вершык – магчыма эпіграма што вам я рыхтаваў, але ж так не адправіў, ну быццам бы схаваў. Хоць не са скуры вокладка, але маглі прыняць за фаліянт мой сшытак рукапісны толькі так.
А можа ўсё тое супадзенне, таму я і кажу - аднесьціся з іроніяй, ня браць ў галаву.

_______________________
З павагай! Выбачаюся.
Дзякуй за цудоўныя тэксты!

Валерий Ясень   02.04.2018 17:06     Заявить о нарушении
Давайце сюды вашу эпіграму. Каліласка.
Пачытала вашы заўвагі, у мяне ёсць пачуццё, што вы спрабуеце апекавацца нада мной.
Не разумею, чаму я вызываю ў людзей жаданне спагадліва гладзіць па галаве.
Я не маленькая.

Има Иро   02.04.2018 22:06   Заявить о нарушении
Прашу, даруйце, калі там і ўбачылі дзе ментарскі напад. Здаецца ж не ацэньваў і не даваў адзнак. У большасці сваёй нібы сабе пісаў, што сам раблю і як. У будучым я цьвёрда магу паабяцаць такога гармідару тут больш не дапускаць. :)

______________
Шмат напісаў чаго, а потым усё пакрэсліў.
Хай будзе без прадмовы, але судзіце чэсна. :)

http://www.proza.ru/2018/04/03/2101

Валерий Ясень   03.04.2018 20:36   Заявить о нарушении
Залічана ў якасці жарціку на першае красавіка. Дзякуй за ўвагу.

Има Иро   03.04.2018 21:32   Заявить о нарушении
Камень з душы зваліўся.

Валерий Ясень   03.04.2018 21:35   Заявить о нарушении