Ноа ноа2 па-беларуску

Ноа – гэта жаночы варыянт мужчынскага імя Ной. Толькі ўсяго.

Частка першая, сназорская.
Назву свайго горада таямнічых сноў я вам не скажу, паважаныя чытачы, але каб давясці жадаючым свае думкі і мроі, мне прыдзецца скарыстацца лёккай абмалёўкай некаторых ягоных рысаў. Па-першае, у горада ёсць дакладная структура і звычайныя жыхары, у ім лёкка арыентавацца, бо ягоныя вуліцы і адрасы не змяняюцца доўгі час, усялякі транспарт ходзіць акуратна, працуюць вакзалы, аэрапорт, шматлікія цікавыя крамы і кафэ, ёсць як мінімум адзін басейн і шпіталь. А я, сназорца, працую там у маленькім трохпавярховіку, які напакаваны разнастайнай жывёлай і раслінамі; будзем лічыць яго навукова-даследчым інстытутам. Раз-пораз у мяне атрымоўваецца паразглядаць горад праз вокны тралейбусаў і трамваяў, але за стырном я ніколі там не ежджаю чамусці. Напрыклад, адна доўгая вуліца складаецца выключна з мноства каталіцкіх храмаў, і ўсе яны, як адзін, белыя і мудрагеліста ўпрыгожаныя, але з вельмі разнастайным дызайнам. Засяроджвацца занадта на дэталях мне непажадана, але яшчэ дадам адну цікавую, на мой погляд, карцінку, якая мяне захапляе. У адным з сучасных раёнаў з шматпавярховікамі ў ландшафт уладкаваная вялікая-вялікая  штучная сажалка-люстра без якой-кольвек агароджы. Над сажалкаю гэтай зроблена грувасткая скульптурная кампазіцыя з цяжкаважнага моцнага добрароднага мэталу. Гэта аграменны двухмерны Ісус са сваімі дванаццацю пляскатымі двухмернымі апосталамі, роўна аграменнымі, якія крочаць па вадзе, але не групай, а шырока распаўсюдзіўшыся па паверхні вады, кожны з іх мае шырачэзнае вертыкальнае кола-німб вакол галавы, а ўсе твары глядзяць у адным накірунку. Відовішча несамавітае!
Дык вось, я магу спакойна працаваць, плаваць, гуляць па крамах, шпацыраваць ці недзе спяшацца ў сваім уласным дзівачным горадзе-сне, пакуль не ўспамінаю галоўнае, а калі ўспамінаю, то ўсё кідаю ў той жа момант і бягу, а бягу заўсёды ў адзіным напрамку. Дарогу я ведаю прыўкрасна. Бягу я да самотнай прыгожай пабудовы з жоўтай і чырвонай, і аранжавай шчарбатай цэглы, якая трошкі нагадвае знешне вавілонскую вежу, якой я бачыла яе на малюнках, але памер яе значна меньшы, безумоўна. Я ўскарасківаюся па шматлікіх сходах, чапляючыся позіркам і рукамі за белыя шырокія парэнчы з пузатымі старамоднымі балясамі, а ўзнімаюся так высока, што магу памацаць кароны шматлікіх старадаўніх дрэў, якія атачаюць пабудову. Шматкроць я прачыналася на лесвіцы, ці на падыходзе да пабудовы. Шматкроць я прачыналася, ухапіўшыся за каваную ручку масіўных металёвых дзвярэй, да якіх вядуць тыя сходы. Некалькі разоў я нават зайшла ўнутр, але была затрыманая цьмянымі фігурамі ў доўгіх чорных расах. Але я добра ведаю нават і тое, што знаходзіцца за дзвярыма, а там заўсёды ляжыць кніга несамавітых памераў у карычневай скураной вокладцы з цісненнем, на высокай каванай падстаўцы тонкай работы. Шматкроць я прачыналася, дакрануўшыся да кнігі, шматкроць – разгарнуўшы яе. Але не гэтым разам.
У тую ноч я адразу ўбачыла сябе ўнутры пабудовы, кніга была раскрытая, а ў цэнтры шырокай пажоўклай старонкі накрэмзаны кароткі дзіцячы вершык на беларускай мове. Гэта я дакладна памятаю, бо там было некалькі літараў “і” і “ў”. Вакол мяне стаялі колам нейкія цьмяныя людзі і засяроджана намагаліся прымусіць мяне запомніць гэтае чатырохрадкоўе. Мне было няёмка, я пачувалася збянтэжанай ад гэтай агрэсіўнай пільнай увагі і нахабнага патрабавання, таму сэнс тэксту адчайна саслізгваўся з маёй памяці, як слімак з мокрай паганкі.
Прачнуўшыся, я зразумела, што нешта важнае адбываецца і паслухмяна рынулася ў пошукі. І адразу знайшла!

Частка другая, сапраўдная.
У гэтым, 2018 годзе, ўлада Рэспублікі Беларусь дазволіла правядзенне святкавання стагоддзя абвяшчэння незалежнасці краіны праз БНР, і адначасова такзванага дня Волі па ўсёй краіне, але выключна ў строга акрэсленых месцах. Усюль я не мела магчымасці ўдакладніць, але ў Мінску гэта быў пляц насупраць Опернага тэатру, а ў Гародні – Каложскі парк.
Як святкавалі? Абвешчаныя былі канцэрты, забаўлялкі, гандаль, супольная ежа. Дапушчана да ўжывання на тэрыторыях асаблівай сімволікі: белых сцягаў з чырвонай паласой у сярэдзіне, гербаў “Пагоня” з выявамі вершнікаў з узнесенымі мячамі на паўстаўшых на дыбкі белых канях, іншай старажытнай, неўцямнай сімволікі. Большасць наведвальнікаў і артыстаў гаварыла і спявала на беларускай мове. Некаторыя вядомыя песні людзі спявалі ўголас, разам.
Калі святкавалі? Дваццаць пятага сакавіка, у каталіцкую вербную нядзелю, якая да таго ж супадзеннем была яшчэ і каталіцкім днём Звеставання анёлам Марыі пра ейную жахлівую і ўзнёслую будучыню.
Трэба хіба нагадаць, што 22 сакавіка 2018 года споўнілася 75 гадоў Хатынскай трагедыі. Да таго ж.

Частка трэцяя, містычная.
Яшчэ літаральна два гады таму я б абыякава прайшла міма гэтай навіны, нават не паморшчыўшы носа. Але за некалькі год асабіста я назбірала такую звышнатуральную колькасць інфармацыі, што ўспрыманне яе, відавочна, у мяне неяк скрывілася і пакамячылася, таму папрашу да сябе паблажлівасці ад вас, паважаныя чытачы. Спадзяюся, вас будзе няшмат.
Дык вось, пра Каложу і Піраміды я пісала ніжэй, у студзені 2017 года.
Што ж я даведалася з сеціва пра пляц ля Оперы ў Мінску – магчыма, там некалі былі каталіцкія могілкі!
Калі быць дакладнай, інфармацыя пра Каложскі парк трапіла мне на вочы выпадкова, 6 і 7-га студзеня 2017 года, ад людзей, якія пазіцыяніруюць сябе захавальнікамі, мудрацамі, экстрасэнсамі. Я разумею, што гучыць гэта дрэнна і па-блюзнерску, але далей будзе яшчэ горш.
Там узгадваліся некрамантыя і могілкі, паганскае капішча як месца моцы.
Дык вось, першае, што я зрабіла – на той інтэрнэт-пляцоўцы ўголас запыталася наўпрост у тых экстрасэнсаў, што яны мелі на ўвазе,  як яны ставяцца да скопішча неабыякавых, абураных, абражаных беларусаў на тэрыторыях “моцы”, і ці не пагражае гэта непрыемнасцямі.
Можа, зараз я пішу занадта лёкка пра гэта, але тады ў мяне валасы заварушыліся на галаве ад жудасці. Ненавіжу містыку!
Адначасова я (наіўная) вырашыла звярнуць увагу людзей, дасведчаных у гісторыі і палітыцы на неадпаведнасць пазначанага месца ў Гародні для свята, бо можа, яны незнарок падумалі, што будзе даволі дасціпным здзекам выправіць “нацыяналістаў” у безлюдны варожы парк! А самі нацыяналісты чаму пагадзіліся? Яны ж не дзеці малыя! Я размясціла даволі жорсткі пратэст з патрабаваннем адмяніць свята ў Гародні ў такім кантэксце! Я сур’ёзна прапанавала скарыстацца плошчай Леніна, як пляцоўкай больш лагічнай і ўтульнай.
Які вынік атрымаўся? “Экстрасэнсы” прыкінуліся мёртвымі і дагэтуль маўчаць. Паведамленне тое я выдаліла, адпаведна з нейкім унутраным пачуццём небяспекі.
“Палітыкі і гісторыкі” кпліва запыталіся ў мяне, ці ж не занадта ПРАВАСЛАЎНЫ Каложскі парк для падзей гэткага гатунку. Тлумачыць самастойна асобам высакародным пра паганскае капішча я не наважылася. Мяне папракнулі яшчэ, чаму Хатыні я так мала надаю ўвагі.
Далей прыйшла ноч і мне снілася Беларусь з вышыні ўпэўнененага птушынага палёту. Чамусці зямля падавалася раскрэсленай на квадраты, нібы шахматная дошка. Я ператварылася ў дзівачную шахматную фігуру “крылаты леў” і апусцілася роўненька ля стэлы ў Каложскім парку. Тады я чамусці вырашыла, што гэта добры знак і супакоілася. “Ну сапраўды, - сказала я сабе, - ну што ты робіш, ці не лепей радавацца з усімі разам, святкаваць, спадзявацца, верыць.” Мне вельмі хацелася, вельмі.
Тады я заўсміхалася, шчыра пажадала ўсім найлепшага надвор’я і цудоўнага настрою.
Пра стэлу напэўна трэба распавядаць асобна. Стэла знаходзіцца на скрыжаванні дарог Каложскага парку, на круглым пляху. Гэта два высачэзныя завостраныя бетонныя стаўбуры з вялікімі бронзавымі фігурамі ўнутры. Мужчына-ваяр сталага веку стаіць, палажыўшы абедзве рукі на шчыт. Спіною да яго стаіць кабета ў доўгай вышыванай сукенцы, прыціскаючы да грудзей пусты вышываны рушнік.
24 сакавіка з нечага я даволі зласліва пераклала з ангельскай на рускую надсмешлівую песенку “Наплач мне рэчку”, якую спявала мурынка Эллачка Фіцжэральд.

Частка чацвёртая, жахлівая.
Я не буду рабіць аніякіх высноў, я проста прыважу храналогію падзей. Хутчэй за ўсё, гэтыя падзеі аніяк не звязаныя паміж сабою. Гэта проста супадзенне, я лічу.
25 сакавіка 2018 года а дванаццатай гадзіне ў Каложскай царкве Гародні анансаваная малітва за Беларусь.
25 сакавіка 2018 года а дванаццатай гадзіне ў Мінску плошча каля Оперы напаўняецца абуранымі, зняважанымі, абражанымі, адчайнымі беларусамі, якія прыходзяць абвясціць сваю Волю і Незалежнасць. Тыя самыя беларусы тры дні таму ўзгадалі спаленую Хатынь разам з яе 75-годдзем.
У той самы час анансаваныя пляцоўкі гарадоў ўпрыгожваюцца сцягамі і пунктамі гандлю старажытнымі сімваламі.
25 сакавіка 2018 года а дванаццатай гадзіне пачынае гарэць будынак у Кемерава.
25 сакавіка 2018 года, 12:45. Гарадзенец Андрэй Кірыленка піша ў сеціва: «У РБ знакавы дзень — афіцыяльна ўбогае нацысцкае быдла ладзіць шабаш па святкаванні ўбогага высера пад назвай БНР. Пры гэтым — пры поўнай падтрымцы ўладаў. Ктулху святы, зрабі так, каб там штосьці ўзарвалі, каб іх гнілыя вантробы на некалькі кіламетраў разляцеліся, а»  Асабіста я, Іма Іро, лічу, што пісана было на чыстай інтуіцыі.
Далей на працягу чатырох гадзін абураныя, зняважаныя, абражаныя, адрынутыя беларусы спявалі свае тужлівыя песні, адчайна тулячыся адзін да аднаго з недаверам і трымаючы высока сцягі сваёй абразы з чырвонай паласой.
У гэты самы час у Кемерава гарэў будынак, унутры якога гінулі людзі, пераважна дзеці, а іхнія бацькі грызлі з воем зямлю.
Больш пачварнай карціны ў сваім жыцці я не бачыла ніколі. Прабачэння дзеля Хрыста прашу ўва ўсіх, хто гэта чытаў, але маўчаць моцы няма.

Фота з Кемерава.


Рецензии
Ён проста зласлівы гаўнюк, які самасцвярджаецца за кошт сацыяльна прымальнай лаянкі. БЧБшнікі - ўразлівая, стыгматызаваная група насельніцтва, якіх можна беспакарана абражаць, біць, труціць, закідваць какешкамі, пагражаць фізічнай расправай, і за гэта нічога не будзе, прынамсі, з боку дзяржавы. А ля Опернага як у тым анекдоце, дыскатэка ў гета, але пляваць у гэтых людзей – не геройства. Як які-небудзь лайнучок ў акупаваным Менску, праходзячы міма гета, кідае камяк гразі за агароджу, ведаючы, што аўтаматчык Ганс за гэта не ўсадзіць яму чаргу ў сраку, але наадварот пахваліць – зер гут, харошы мальчык, на цукерку, на. Цьху, абрыдлі.

Нероли Ултарика   03.04.2018 08:59     Заявить о нарушении
Моцна сказана, красамоўна!

Мне асабліва спадабалася пра чаргу. :)

Першую навіну якую я пабачыў ў ФБ пасьля Сьвята - гэта пра затрыманага дзевяностагадоваго дзядуся на Дзень Волі.

Аповед мой прымеркаваны да гэтай даты быў напісаны год таму, але паклаў у сетку толькі зараз. Надзея смутная была - зьмянілась нешта з тых часоў. Чыя чарга ў якую срaку - пытаньне толькі хто каго. :)

___________________
Зычу ўсяго найлепшага! :)

Валерий Ясень   03.04.2018 11:50   Заявить о нарушении
О, у мяне сатырычны верш вісіць на компе фрагментарны з таго года, неяк трэба сабраць і выкласці, сапраўды.
Я што заўважыла: мы калі збіраемся з вамі, у нас нейкі дэструктыўны трыялог.(((
Не надта, панове.

Има Иро   03.04.2018 21:40   Заявить о нарушении
Дык я і кажу, нада прасцей, лягчэй на ўсё зірнуць.

Апошняя заўвага да майго ж каменту,
Інакшай выразіць ня мог,
І потым точна я знікаю,
Прыпынім гэны трыялог. :)

Як прачытаў праз паўгадзіны,
Катаўся па зямлі і ржаў, :) :)
Апошні сказ набыў шмат сэнсаў,
Я толькі ліш адзін жадаў.

____________________
Да ўсіх з пашанай і павагай! :)

Валерий Ясень   04.04.2018 08:31   Заявить о нарушении
Са сьвятам усіх!

Валерий Ясень   08.04.2018 19:38   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.