Рецензия на «Острiв млина» (Шон Маклех)

Вельмі падабаюцца Вашы вершы. Паспрабавала перакласці на беларускую

“Палова зерня вашай краіны мелецца тут, – сказаў ён. –
Усё, што прыносіць гора,
мелецца на гэтым млыне.”
(Скела “Плавання Майл-Дуйна”)

Востраў, які выплыў з туману “нічога”
Які паўстаў на гарызонце ўранку
Які завецца ў каляндары восені “мажліва”
Мы ўбачылі млын з крыламі наканавання
Хмурны млынар з позіркам “быць”
Мовіў голасам глухім быццам вокладка
Замшэлай Бібліі перапісанай у Клонмакнайсе
У глухіх сценах святога Кіарана
У круглай вежы сляпога караля
Дзе паміраюць маладымі ўсе мніхі-пустэльнікі
Мовіў словамі вартымі літар огама
Мовіў кідаючы слова-каменне
“Тут мелецца палова хлеба
Вашай сумнай верасовай Ірландыі
Што глядзіць вачыма поўнымі слёз
На цьмяны гарызонт наканаванага
Тут мелецца ўсё што гора чорнае
Прыносіць на ваш востраў сумных песень
Вазьміце муку гэту шэрую
І напоўніце ёю трумы
Гэтага карабля – чорнага пса вятроў
Мо звезяце яе кудысьці за мора
А не на вашу зямлю неараную
Дзе смутку больш чым чароту
У багнах Монтэх Хларай
Ды не прасейце яе скрозь пальцы
Бо мора і так смуткуе…
Вы – вандроўцы адвечныя …»

Нероли Ултарика   05.06.2014 21:11     Заявить о нарушении
Дзякуй! Які выдатны і цікавы пераклад! Я здзіўлены і зачараваны....

Шон Маклех   07.06.2014 21:42   Заявить о нарушении

Перейти на страницу произведения
Перейти к списку рецензий на это произведение
Перейти к списку рецензий, полученных автором Шон Маклех
Перейти к списку рецензий, написанных автором Нероли Ултарика
Перейти к списку рецензий по разделу за 05.06.2014