Пахне чабор...

Беларуски Куток: литературный дневник

Хiба на вечар той можна забыцца?
…Сонца за борам жар-птушкай садзiцца,
Штосьцi спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор...
Пахне чабор…


Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы.
Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы,
Быццам абсыпана промнямi зор.
Пахне чабор...
Пахне чабор…


Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца.
Вось яно – блiзкае, яснае шчасце,
Клiкнуць хацелася – голас замёр.
Пахне чабор...
Пахне чабор…


Год адзiнаццаць, а можа, дванаццаць
Сэрца балiць, што не здолеў спаткацца,
Сэрца нязменна хвалюе дакор.
Пахне чабор...
Пахне чабор…


Час той схаваўся за дальняй гарою,
Здасца хвiлiнай – яна прада мною…
Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор.
Пахне чабор...
Пахне чабор…



Пятрусь Броўка 1957


belkutok@mail.ru



Другие статьи в литературном дневнике: