Рыгор Барадулiн

Беларуски Куток: литературный дневник

Божа, паспагадай усім, –
I магутнаму, і слабому,
I відушчаму, і сляпому,
Каб у згодзе жылося ім.


Божа, паспагадай усім, –
Каб вайной не йшоў
Брат на брата,
Каб ржавела сякера ў ката,
Каб вячэраю пахнуў дым.


Божа, паспагадай усім, –
Каб цяплелі пагляды людзкія,
Каб у старца не кралі кія,
Нічыіх не кралі радзім.


Да любові, да чысціні,
Да святла, да святога ўлоння,
Усявышні, і заўтра і сёння
Заблуканыя душы вярні!



Біяграфія Рыгора Барадуліна



Нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласці. Пасля сярэдняй школы закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданнях (сярод іх — газета «Советская Белоруссия», часопісы «Бярозка», «Полымя»). З 1969 года працаваў у выдавецтве «Беларусь», з 1972 года - ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».


Першыя творы апублікаваў у 1954 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі «Маладзік над стэпам» (1959), «Рунець, красаваць, налівацца» (1961), «Нагбом» (1963), «Неруш» (1966), «Адам і Ева» (1968), «Лінія перамены дат» (1969), «Вяртанне ў першы снег» (1972), «Рум» (1974), «Свята пчалы» (1975), «Абсяг» (1978), «Вечалле» (1980), «Амплітуда смеласці» (1983) і іншыя. Цалкам плён працы Барадуліна складае каля 70 выдадзеных зборнікаў паэзіі (сярод якіх шмат зборнікаў сатыры й гумару, а таксама вершаў для дзяцей), крытычных артыкулаў, эсэ, перакладаў. Двойчы выходзілі ў свет зборы выбраных твораў паэта (у 1984 і з 1996 па 2002).


У 2006 годзе кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў «Ксты»). Паэтычны цыкл Барадуліна «Шчымлівыя рамансы» паклаў на музыку Мікалай Яцкоў.


У 1976 годзе за зборнік вершаў «Рум» і пераклад выбранай лірыкі Ф. Гарсія Лоркі «Блакітны звон Гранады» прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы, а за «Баладу Брэсцкай крэпасці» — прэмія Ленінскага камсамола Беларусі. Народны паэт (1992). Атрымаў Ордэн Дружбы народаў, Ордэн Знак Пашаны, латыскі Ордэн Трох Зорак (1995), медаль Францыска Скарыны. Ганаровы доктар БДУ і ганаровы грамадзянін Ушацкага раёну.



Наша пошта:
belkutok@mail.ru





Другие статьи в литературном дневнике: