Ян ЧачотЯн Чачот* Вандроўная пташка
Каб пачуць мне Мо была Той найгожай, Ці не чула Той, якая Ах ты, пташка, Мне пакінула Ян Чачот* - нарадзіўся 7 ліпеня 1796 года ў вёсцы Малюшычы Навагрудскага павета ў сям'і арандатара. Маленства прайшло ў маёнтку графа Тызенгаўза, дзе яго бацька быў аканомам. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе. У 1815 г. паступіў на аддзяленне маральных і палітычных навук Віленскага універсітэта. Але не маючы сродкаў на плату за навучанне праз год пакінуў вучобу і ўладкаваўся ў Віленскае бюро па ўпарадкаванні архіваў князёў Радзівілаў. У 1818 г. становіцца членам тайнага таварыства філаматаў. Пасля выкрыцця царскімі ўладамі віленскіх студэнцкіх згуртаванняў у 1823 г. зняволены ў Віленскую турму, потым сасланы на Урал, дзе адбываў турэмнае зняволенне ў крэпасці Кізіл, у 1825 г. пераведзены ў Уфу, у 1831 - у Цвер. У філамацкі перыяд захапіўся стварэннем вершаў на роднай мове, і яго творы карысталіся вялікім поспехам на пасяджэннях таварыства. На паэтычным турніры, які адбыўся 21.12.1818 г., Чачот прызнаны трэцім паэтам пасля А. Міцкевіча і Т. Зана. Адначасова з беларускімі вершамі Чачот працягваў пісаць і на польскай мове. У гэты час ён стварыў лібрэта аперэты "Малгажата з Зембаціна", вершаваную гісторыю Літвы і Польшчы, рамантычныя балады "Свіцязь-возера", "Мышанка", "Навагрудскі замак", "Калдычэўскі шчупак". У аснове яго балад былі паданні, якія паэт чуў у дзяцінстве на Навагрудчыне. Гэтымі творамі ён праславіўся як паэт-фалькларыст і ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры. У в. Бортнікі на Навагрудчыне ён запісаў і склаў цэлы зборнік беларускіх народных песень (не захаваўся). На працягу 1837-46 паэт сабраў і выдаў у Вільні 6 фальклорных зборнікаў "Сялянскія песні", куды ўвайшло каля 1000 песень у перакладзе на польскую мову і ў арыгіналале ўласна беларускія вершы, а таксама - прыказкі і прымаўкі, слоўнік беларускай мовы (200 слоў). Чачот перакладаў на польскую мову творы з англійскай, французскай паэзіі. Ён - аўтар кніг "Аповесці для маладых дзяўчат" (Вільня; 1845) і "Некаторыя заўвагі, якія асабліва датычацца стылю трэцяй песні "Анафеляс", з "Вітаўтавых баёў" П.Крашэўскага" (Вільня, 1846).
© Copyright: Беларуски Куток, 2010.
Другие статьи в литературном дневнике:
|